Шаблон:Хакей - гульня мільёнаў
З Беларуская энцыклапедыя хакею.
Паважаны наведвальнік!
Рэдакцыя праекту "Сусьветны хакей па-беларуску" сардэчна вітае цябе на старонках Беларускай хакейнай энцыкляпэдыі!
Гэтую энцыкляпэдыю мы хацелі б стварыць менавіта разам з табою. Толькі ў гэтым выпадку мы зможам усе разам стварыць цікавы рэсурс, прысьвечаны ХАКЕЮ - гульні мільёнаў. Гульні, якой захапляюцца шмат людзей па абодва бакі Атлянтыкі. Гульні, якая не пакідае абыякавым нікога, хто хаця б аднаго разу быў на хакейнай арэне і меў шчасьце назіраць за змаганьнямі сапраўдных мужчынаў.
Мы запрашаем усіх да супрацоўніцтва! Пішыце артыкулы пра чэмпіянат Беларусі, нацыянальныя чэмпіянаты іншых краін, чэмпіянаты сьвету і алімпійскія хакейныя турніры. Мы заклікаем усіх дадаваць у нашу супольную скарбонку цікавую інфармацыю пра хакеістаў, трэнэраў і іншых уплывовых асобаў, што ўплывалі ці ўплываюць зараз на хакейны сьвет.
Спадзяемся, што нашая супольная праца будзе карыснай і цікавай як для тых, хто жыве хакеям, так і для тых, хто толькі знаёміцца з гэтай цікавай гульнёй!

