Кубак Палесся: Беларусь – Нарвегія (фотарэпартаж)
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
08.11.2009 БЕЛАРУСЬ – НАРВЕГІЯ 3:2 (1:1, 1:0, 1:1)
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
08.11.2009 БЕЛАРУСЬ – НАРВЕГІЯ 3:2 (1:1, 1:0, 1:1)
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
08.11.2009 ДАНІЯ – ПАЛЕССЕ 2:4 (1:1, 0:1, 1:2)

Сёння матчам паміж зборнымі Беларусі і Нарвегіі скончыўся чацвёрты розыгрыш Кубка Палесся. Наша зборная ў напружанай барацьбе змагла перамагчы “вікінгаў” (3:2) і ў чацвёрты раз выйграць галоўны трафей турніру.

У суцяшальным фінале Кубка Палесся-2010 сышліся зборныя Аўстрыі і Францыі. Аўстрыякі перамаглі датчан, але саступілі беларусам, французы жа не без праблем адалелі зборную Палесся і крупна саступілі нарвежцам. Фаварытам у гэтай пары безумоўна былі аўстрыйцы, што яны і прадэманстравалі з першых жа хвілін матчу.
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
08.11.2009 АЎСТРЫЯ – ФРАНЦЫЯ 5:2 (1:0, 2:2, 2:0)

Зборная Беларусі ўпэўнена перайграўшы зборную Даніі (4:2), выйшла ў фінал Кубка Палесся і зрабіла перадапошні крок да таго, каб у чацвёрты раз заваяваць галоўны трафей турніру. Але ж зноў, як і ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, беларусы прымусілі хвалявацца і трэнерскі штаб і сваіх заўзятараў, прапусціўшы дзьве шайбы запар і цалкам аддаўшы перавагу гасцям у трэцім перыядзе. Менавіта аб гэтым на пасляматчавай прэс-канферэнцыі казаў галоўны трэнер нашай зборнай Андрэй Гусаў.
Як і чакалася, паядынак беларусаў і датчан быў вельмі цікавым і прыгожым. Відавочна, узгадваючы леташні даўжок, беларусы пачалі сустрэчу досыць актыўна і практычна палову матчу не выпускалі ініцыятыву са сваіх рук.
Зборная Даніі цалкам прадказальна прайграла свой другі матч на турніры Кубак Палесся (4:2). Але ж аддаўшы першы перыяд гаспадарам – зборнай Беларусі – у другім і трэцім каманда Пера Бэкмана змагла перабудавацца і адквітаць дзьве шайбы. Пра высновы, якія былі зробленыя з гэтага матчу галоўны трэнер датчан расказаў на прэс-канферэнцыі.
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
07.11.2009 БЕЛАРУСЬ – ДАНІЯ 4:2 (3:0, 1:1, 0:1)…
Фотарэпартаж з матчу Кубка Палесся-2010
07.11.2009 НАРВЕГІЯ – ФРАНЦЫЯ 6:3 (2:1, 2:0, 2:2)