Вячаслаў Быкаў: Чаму б не стварыць яшчэ адну зборную Расіі?

- Зараз з усіх бакоў гучаць прапановы аб тым, як палепшыць падрыхтоўку зборнай, – кажа ў інтэрв’ю «Советскому спорту» Вячаслаў Быкаў.

- Зараз з усіх бакоў гучаць прапановы аб тым, як палепшыць падрыхтоўку зборнай, – кажа ў інтэрв’ю «Советскому спорту» Вячаслаў Быкаў.

У суботу, 27 лютага, зборная Беларусі вярнулася ў Мінск з Алімпіяды ў Ванкуверы. Зборную сустрэлі в.а. старшыні ФХРБ Уладзімір Швабоўскі і дзяржаўны трэнер Генадзь Сцяпанаў, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі. Па прылёце галоўны трэнер нашай каманды Міхаіл Захараў даў ацэнку выступленню беларусаў на Алімпіядзе:
“Лічу, што за выступ нам можна ставіць моцную чацвёрку, – сказаў Міхаіл [...]

Гэта быў сапраўды гістарычны матч і па сваім статусе і па напале, што суправаджаў шлях фінаў да бронзавых медалёў алімпійскага хакейнага турніру. Прайграючы 1-3, фіны ў выніку змаглі вырваць перамогу з лікам 5-3, закінуўшы ў апошняй траціне матчу адразу чатыры шайбы.
Дубль Олі Ёкіненка ў першай палове трэцяга перыяду перакрэсліў усе спадзяванні славакаў на бронзавыя медалі. [...]

Калі першы з паўфіналаў стаў сапраўдным разгромам для зборнай Фінляндыі, то славакі, якіх лічылі найбольш удалым сапернікам на шляху да фіналу, далі сапраўдны бой гаспадарам турніру – зборнай Канады. Патрык Марло, Брэндан Мораў і Раян Гецлаф вывелі сваю каманду да фінальных змаганняў, перамогшы зборную Славаччыны з лікам 3-2.

Калі лічыць неверагодным пачатак чвэрцьфінальнага матчу Канада – Расія, то як назваць першы перыяд сённяшняга паўфіналу ў якім зборная ЗША закінула зборнай Фінляндыі адразу ж шэсць шайбаў? Зрабіўшы за першыя 20 хвілін матчу толькі 13 кідкоў па варотах “зорна-паласатыя” фактычна знялі ўсе пытанні пра першага фіналіста алімпійскага хакейнага турніру. У нядзелю амерыканцы будуць змагацца за золата з пераможцам пары Канада – Славаччына, а фінам застанецца суцяшальны фінал – матч за бронзавыя медалі.

Ветэран зборнай Швецыі нападнік Петэр Форсберг заявіў, што ён шчаслівы таму, што нягледзячы на траўмы, якія яго пераследавалі апошнім часам, ён патрапіў на Алімпіяду, і запэўніў, што зробіць усё, што ў яго сілах, каб дапамагчы сваёй зборнай.
“Я вельмі рады, што ўсё ж такі аказаўся тут і змагу выступіць за зборную Швецыі. Шлях да гэтай Алімпіяды [...]

Галоўны трэнер “Дэтройта” Майк Бэбкак паведаміў, што абаронца каманды Ніклас Кронвал не будзе гуляць супраць “Сан-Хасэ” ў чацвер. Таксама з-за траўмы калена выклікае сумневы ў трэнера і магчымасць удзела ў матчы Томаса Холмстрама.
Калі Холмстрам не адновіцца ў бліжэйшы час, у алімпійскай зборнай Швецыі яго можа замяніць партнёр па “Дэтройту” Ёхан Францэн. Францэн зрабіў перадачу ў [...]

Хакеісты зборнай Беларусі ў канадскім Вініпезе завяршаюць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў спарынгамі са зборнай Швейцарыі. У першым з іх падапечныя Міхаіла Захарава ўзялі верх з лікам 2:1 (у авертайме), паведамляе БелТА.
Нашы сапернікі пабілі Віталя Коваля ў сярэдзіне першага перыяду, а пасля перапынку, на 27-й хвіліне гульні, ветэран беларускай дружыны абаронца Аляксандр Макрыцкі зраўняў лік. За [...]

Сцяганосцам зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Ванкуверы будзе хакеіст Алег Антоненка, паведамляе БелТА са спасылкаю на Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Нападнік Алег Антоненка выступае ў складзе мінскага “Дынама”. У гэтым сезоне ў чэмпіянаце КХЛ форвард набраў 18 (11+7) балаў. Пачатак цяперашняга сезону Алег Антоненка правёў у складзе дебютанта Кантынентальнай хакейнай лігі “Аўтамабіліста” з Екацерынбургу. У 13 паядынках [...]

У суботу, 6 лютага, адбылася прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіла Захарава – апошняя перад адлётам галоўнай каманды краіны на Алімпіяду-2010.