Бясплатны хостынг

Архіў рубрыкі ‘САМ-НАСАМ’

Андрэй Скабелка: Для нас, для каманды, для трэнерскага складу гэта напэўна ўсё ж такі крок назад

Андрэй Скабелка: Для нас, для каманды, для трэнерскага складу гэта напэўна ўсё ж такі крок назад

Пасля паразы ў паўфінальнай серыі з салігорскім “Шахцёрам” і заваявання бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі галоўны трэнер ХК “Гомель” Андрэй Скабелка падзяліўся з журналістамі сваімі меркаваннямі пра саму серыю і пра агульны стан рэчаў у беларускім чэмпіянаце.
“Няма ў мяне такога адчування, што мы зрабілі ў гэтым паўфінале ўсё што маглі, – сказаў Андрэй Скабелка. – Я [...]

Дзмітрый Краўчанка: Нам было няпроста ў гэтым сезоне

Дзмітрый Краўчанка: Нам было няпроста ў гэтым сезоне

Пасля паразы ў апошнім чвэрцьфінальным матчы галоўны трэнер гарадзенскага “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка адказаў на пытанні журналістаў і даў сваю ацэнку сезону, які для ягонай каманды ўжо скончыўся.
- Нягледзячы на “сухую” паразу ў мяне няма ніякіх прэтэнзій да гульцоў. Усе стараліся і хацелі паказаць дастойны вынік. На жаль для нас, гульцы “Шахцёра” ў плане індывідуальнай падрыхтоўкі [...]

Дзмітрый Якушын: Першая гульня ў плей-оф гэта заўсёды нялёгка

Дзмітрый Якушын: Першая гульня ў плей-оф гэта заўсёды нялёгка

Аўтар першага голу “Гомеля” ў чвэрцьфінале украінскі абаронца Дзмітрый Якушын падзяліўся з намі сваім бачаннем накаўт-раунду беларускага чэмпіянату. На думку Дзмітрыя ў плэй-оф ня можа быць відавочных фаварытаў і кожная каманда можа стварыць цуд.

Міхаіл Захараў: “У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных”

Міхаіл Захараў: “У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных”

У суботу, 6 лютага, адбылася прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіла Захарава – апошняя перад адлётам галоўнай каманды краіны на Алімпіяду-2010.

Яраслаў Чупрыс: Вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду, як зборная Канады

Яраслаў Чупрыс: Вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду, як зборная Канады

Пасля перамогі над зборнай Канады на Кубку Шпенглера нападнік мінскага “Дынама” і зборнай Беларусі Яраслаў Чупрыс даў кароткае інтэрвію афіцыйнаму сайту турніру. У матчы, які скончыўся з лікам 4:3 на карысць беларускага клубу, Яраслаў аддаў дзве галявыя перадачы, а таксама закінуў пераможную шайбу.

Ігар Ларыёнаў: Неабходна ачысціць дзіцячы хакей ад карупцыі

Ігар Ларыёнаў: Неабходна ачысціць дзіцячы хакей ад карупцыі

Славуты расейскі нападнік Ігар Ларыёнаў даў інтэрвію выданню “Спорт-Экспресс” у якім распавёў пра свае адносіны да цяперашняга становішча ў хакеі, выказаў свае меркаванні пра змены, якія маюць закрануць юнацкія каманды, а таксама паведаміў, што яго запрашалі ўвайсці да трэнерскага штабу алімпійскай зборнай Беларусі.

Біл Гілліган: З цягам часу я жадаў бы бачыць аўстрыйскіх гульцоў у ліку наймацнейшых

Біл Гілліган: З цягам часу я жадаў бы бачыць аўстрыйскіх гульцоў у ліку наймацнейшых

Цікаўнасць да персоны галоўнага трэнера зборнай Аўстрыі з нашага боку была выклікана ў першую чаргу тым, што Біл Гілліган адначасова ёсць галоўным трэнерам хакейнага клубу “Грац” – лідэра чэмпіянату Аўстрыі. А чэмпіянат гэтай краіны ў сваю чаргу вельмі нагадвае адкрытае першынства Беларусі. Мы папрасілі адказаць адмыслоўца наколькі моцным ёсць чэмпіянат Аўстрыі і наколькі ён можа был пастаўшчыком кадраў для нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Эдзій Брахманіс: Не зважаю на крыкі з трыбун

Эдзій Брахманіс: Не зважаю на крыкі з трыбун

У мінулым сезоне Эдзій Брахманіс стаў лепшым бамбардзірам “Ліепаяс Металургс” у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі (АЧБ), набраўшы ў 46 матчах рэгулярнага першынства 53 (31+22) ачка і заняўшы трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату. Паспрабаваўшы замацавацца ў Нямеччыне, Брахманіс павярнуўся на радзіму і пасля аднога з матчаў АЧБ даў інтэрв’ю нашаму выданню.

Элвіс Жэлубоўскіс: Не сказаў бы, што грошы выходзяць на першы план

Элвіс Жэлубоўскіс: Не сказаў бы, што грошы выходзяць на першы план

Перайшоўшы ў міжсезонне з ХК “Металург” у стан гомельскіх “рысяў”, Элвіс Жэлубоўскіс не адразу аслупаваў за сабой права лічыцца гульцом асноўнага складу. Маючы статут легіянера, латыш часцяком быў шостым лішнім, уступаючы месца ў складзе эстонцу з расійскім пашпартам, Валерыю Бабкову. Зараз жа Элвіс атрымлівае досыць гульнявай практыкі, што стала прыносіць свае плады. Два матчы запар нападнік не сыходзіць з пляцоўкі без закінутай шайбы. Пасля матчу з “Сокалам”, дзе Жэлубоўскіса прызналі адным з лепшых гульцоў сустрэчы, мы вырашылі пагутарыць з ім.

Аляксандр Жыдкіх: Галоўнае – каб каманда была ў лідэрах

Аляксандр Жыдкіх: Галоўнае – каб каманда была ў лідэрах

Нападнік Аляксандр Жыдкіх, які ў міжсезонні змяніў “Керамін” на “Гомель”, і ў новай камандзе адразу выйшаў на лідыруючыя пазіцыі сярод бамбардзіраў. На дадзены момант пасля 10 гульняў рэгулярнага чэмпіянату на ягоным рахунку 10 (4+6) ачкоў па сістэме “гол+пас”. Пасля чарговага хатняга матчу гомельскай каманды, у якой быў павержаны бабруйскі “Шыннік” (4:1), мы звярнуліся да Аляксандра па кароткі каментарый.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!