
18 лютага ў дзень, калі беларускія біятланісты Дар’я Домрачава і Сяргей Новікаў падаравалі Беларусі бронзавы і срэбраны медаль Алімпіяды ды непамерную колькасць пазітыўных эмоцый усёй краіне, невялічкая дэлегацыя беларускіх заўзятараў, якая толькі прыляцела ў сталіцу гульняў, была нарасхват у Ванкуверы.
Чатыры беларусы з Фларыды, Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі праляцелі ўсю Амерыку з усходу на захад, каб падтрымаць [...]
Люты 19, 2010 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

Калі выказаць здагадку, што лепшы бамбардзір менскага “Дынама” ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2009/10 24-гадовы Джэф Плат прыме беларускае грамадзянства, то выступаць за зборную Беларусі канадзец зможа не раней, чым пасля чэмпіянату свету 2014 года.

Сірэна пасля трэцяга перыяду апавясціла пра нічыйны зыход супрацьстаяння мясцовага, дакладней менскага “Шахцёра” і клуба з немудрагелістай назвай ХК “Гомель”. Чацвёркі каманд ужо на лёдзе, укідванне. А электроннае табло працягвае “маўчаць”, нібы пацвярджае нічыйнасць выніку. Апамятаўся адказны за пульт адносна хутка. Хвіліна і каманды гатовыя працягнуць супрацьстаянне.
Снежань 11, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

19 лістапада ў музеі ХК «Гомель» па ініцыятыве клуба адбылася сустрэча з заўзятарамі. Тэмай сустрэчы першапачаткова было абрана рашэнне пытанняў, звязаных з паляпшэннем арганізацыі правядзення хатніх матчаў нашай каманды. Аднак па ходзе сустрэчы закраналіся і пытанні якія толькі ўскосна адносяцца да заяўленай тэмы.
Лістапад 21, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

З 1 па 5 лістапада 2009 гаду ў Менску на крытай коўзанцы ХК «Юнацтва-Менск» будзе праходзіць IV Міжнародны дзіцячы турнір па хакеі з шайбай «Кубак МакДональдс». Сёлета падчас спартовага змагання, якое ўжо стала традыцыйным, на лёдавай арэне хакейнага клуба «Юнацтва-Менск» сустрэнуцца каманды 1995 г.н. «Liepajas Metalurgs» (Латвія), «Северсталь» (Расія, Чарапавец), «Атлант» (Расія, Мыцішчы), «СКА» (Расія, Санкт-Пецярбург), «Нёман» (Беларусь, Гродна) і «Юнацтва-Менск» (Беларусь).
Кастрычнік 31, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

Учарашні матч у Салігорску паміж “Шахцёрам” і “Гомелем” наведаў старшыня ФХРБ Уладзімір Навумаў. Пасля сустрэчы Ўладзімір Уладзіміравіч падзяліўся сваімі ўражаннямі пра старт чэмпіянату з прэс-службай ФХРБ.
Верасень 10, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

Аўтар гэтых радкоў, асцерагаючыся застацца без запаветнага “крэсла-раскладанкі” прыйшоў у Палац спорту загадзя. Як выявілася пазней – дарма! Як не тужылася, як не пыхкала “дынамаўская” машына (рэкламу мерапрыемства можна было бачыць і ў горадзе, і ў прэсе), а сабраць поўную залю ёй так і не атрымалася: 500-600 месцаў яшчэ заставаліся “вакантнымі”.
Верасень 3, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »

Хакей ёсць наркотыкам, які рэдка каго проста так адпускае з прафесійных хакеістаў. Раз-пораз ветэран, які вырашыў скончыць кар’еру прафесійнага гульца, успамінае пра гук канькоў, што рэжуць лёд, посвіст шайбы, адпраўленай моцным кідком у вароты, шум поўных трыбун…
Жнівень 7, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ |
Чытаць болей »
Вось і да горада гарнякоў дабраўся ўсебеларускі хакейны бум, ды не проста дабраўся, а гатовы даць сур’ёзны бой старажылам, бо, хоць і не да канца сфармаваны склад, яшчэ прымусіць зайздросна прысвіснуць канкурэнтаў.
Жнівень 4, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ДУМКІ ЎСЛЫХ,
ФОТА |
Чытаць болей »
На айчынным тэлебачанні склалася прыкрая тэндэнцыя: тэлетрансляцыі спартыўных падзей, якія папросту можна было б паказаць у прамым эфіры, чамусьці паказваюць у запісе глыбокай ноччу…
За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. На мінулым тыдні ў Мінску праходзілі два матчы Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага “Дынама”. Сапернікамі беларусаў 27 студзеня быў маскоўскі ЦСКА, а 29-га — “Віцязь” з падмаскоўнага горада Чэхаў. Сустрэчы праходзілі ў сталічным Палацы спорту і распачыналіся ў 19.00. Аднак у тэлеэфіры тэлеканала ЛАД яны з’явіліся ў запісе познім вечарам. Тэлетрансляцыя сустрэчы “Дынама” — ЦСКА распачыналася ў 22.55, а матч “Дынама” — “Віцязь” вырашылі паказаць аж у 0.25! Каму патрэбны такі хакей?
Люты 4, 2009 | Апублікавана ў
ДУМКІ ЎСЛЫХ,
ФОТА |
Чытаць болей »