“Градзец Кралове” рыхтуецца да ўступлення ў КХЛ

Учора ў офісе КХЛ адбылася сустрэча кіраўніцтва лігі з прадстаўнікамі клуба “Градзец Кралове”, які выступае ў другой па статусу хакейнай лізе Чэхіі.

Учора ў офісе КХЛ адбылася сустрэча кіраўніцтва лігі з прадстаўнікамі клуба “Градзец Кралове”, які выступае ў другой па статусу хакейнай лізе Чэхіі.

Галоўны трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі пасля паразы ва Ўфе ад “Салавата Юлаева” (1:4) павіншаваў каманду Вячаслава Быкава і Ігара Захаркіна з перамогай у рэгулярным чэмпіянаце і пажадаў ёй удалага выступлення ў плэй-оф, паведамляе “Спорт-Экспресс” са спасылкаю на афіцыйны сайт уфімскага клубу. “Цяжка штосьці казаць… Каманды вырашаюць зараз розныя задачы. У нас сёння быў адзіны [...]

4 сакавіка ў Маскве адбылася прэзентацыя трох трафеяў Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе афіцыйны сайт Кнтынентальнай хакейнай лігі.

Афіцыйны сайт мінскага “Дынама” паведаміў сёння пра адстаўку генеральнага дырэктара Аляксандра Белага. Новым кіраўніком беларускага палпрада ў КХЛ стаў Сяргей Каткоў, які да 2003 года займаў пасаду генеральнага дырэктара тальяцінскай “Лады”. “Права кожнага кіраўніка набіраць сабе каманду аднадумцаў, ніякіх крыўд няма. Тым болей, што задача на сезон не выкананая, – пракаменціраваў сітуацыю цяпер ужо экс-кіраўнік [...]

Як паведаміў сёння афіцыйны сайт расійскага хакейнага клубу СКА (Санкт-Пецярбург), у суботу 20 лютага на Малой арэне Палацу спорту “Юбілейны” адбудзецца таварыскі матч СКА – “Юнацтва-Мінск”. Каманды выйдуць на лёд а 18:00, уваход на матчы абяцаюць зрабіць бясплатным. Хакейны клуб “Юнацтва-Мінск” з’яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі сезонаў 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2008/2009, сярэбраным прызёрам 2007/2008, бронзавым прызёрам [...]

Кантынентальная хакейная ліга аштрафавала мінскае “Дынама”, паведамляе БелТА. Як стала вядома, беларускаму клубу давядзецца выплаціць 200 тыс. расейскіх рублёў (больш за $6,6 тыс.). Такое пакаранне мінчане панясуць за паводзіны балельшчыкаў у матчы паміж “Дынама” і чэхаўскім “Віцязем”. Паядынак адбыўся 7 лютага. У апошнім дамашнім матчы бягучага чэмпіянату КХЛ дынамаўцы атрымалі перамогу з лікам 5:1. На [...]

Нападнікі менскага “Дынама” Віле Пелтанен і Джэф Плат працягнуць кар’еру ў маскоўскім ЦСКА, паведамляе sports.ru. У абмен на гульцоў менчукам дастануцца драфт-пікі армейцаў на хуткім драфте КХЛ-2010.

Генеральны мэнэджар чэхаўскага «Віцязя» Аляксей Жамноў прыняў рашэнне вярнуцца ў прафесійны хакей. У хуткім часе 39-летні алімпійскі чэмпіён плануе правесці першую трэніроўку ў складзе «Віцязя».

Напрыканцы лістапада форвард за кепскую гульню быў адпраўлены ў фарм-клуб “зуброў” салігорскі “Шахцёр”. Цяпер “дынамаўцы” вырашылі зусім расстацца з фінам. Летась Юсі Маканен стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Фінляндыі, але ў Мінску ён здолеў набраць толькі 8 ачкоў, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкаю на афіцыйны сайт каманды.
Відэаагляд матчу Кантынентальнай хакейнай лігі 02.12.2009 ЛАКАМАТЫЎ (Яраслаўль) – ДЫНАМА-МІНСК 4:1 (0:1, 2:0, 2:0)