Бясплатны хостынг

Архіў рубрыкі ‘БЕЛАРУСЬ’

Андрэй Скабелка: Для нас, для каманды, для трэнерскага складу гэта напэўна ўсё ж такі крок назад

Андрэй Скабелка: Для нас, для каманды, для трэнерскага складу гэта напэўна ўсё ж такі крок назад

Пасля паразы ў паўфінальнай серыі з салігорскім “Шахцёрам” і заваявання бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі галоўны трэнер ХК “Гомель” Андрэй Скабелка падзяліўся з журналістамі сваімі меркаваннямі пра саму серыю і пра агульны стан рэчаў у беларускім чэмпіянаце. “Няма ў мяне такога адчування, што мы зрабілі ў гэтым паўфінале ўсё што маглі, – сказаў Андрэй Скабелка. – [...]

Яўген Ворсін: Толькі агульнымі намаганнямі можна падняць беларускі хакей на новы ўзровень

Яўген Ворсін: Толькі агульнымі намаганнямі можна падняць беларускі хакей на новы ўзровень

Толькі аб’яднаўшы намаганні ўсіх хакейных спецыялістаў можна падняць беларускі хакей на новы, больш высокі якасны ўзровень. Пра гэта заявіў новы старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Яўген Ворсін на пазачарговай выбарнай канферэнцыі ФХРБ, перадае БелТА. Новы кіраўнік федэрацыі падкрэсліў, што выканаць задачы кіраўніка дзяржавы, якія ён паставіў перад хакейнай грамадскасцю, можна разам, з удзелам усіх датычных [...]

Яўген Ворсін абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь

Яўген Ворсін абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь

Новым старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь абраны Яўген Ворсін. Такое рашэнне было прынятае сёння ў Мінску на пазачарговай выбарнай канферэнцыі хакейнай федэрацыі, перадае БелТА. Выбары кіраўніка беларускага хакея прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. Яўгена Ворсіна на пасаду старшыні ФХРБ вылучылі Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне “Федэрацыя хакея”, а таксама адміністрацыя і трэнерскі калектыў хакейных клубаў “Гомель” і [...]

АЧРБ: Дубль Шафарэнкі прынёс “Шахцёру” другую перамогу над “Гомелем”

АЧРБ: Дубль Шафарэнкі прынёс “Шахцёру” другую перамогу над “Гомелем”

У другім паўфінальным матчы, што адбыўся ўчора ў Салігорску, мясцовы “Шахцёр” зноў здабыў перамогу над “Гомелем” (4:1). Лік у серыі пасля двух матчаў 2:0 на карысць “гарнякоў”. Галявым дублям у матчы вызначыўся Алег Шафарэнка, яшчэ дзве шайбы ў гаспадароў закінулі Арцём Дзямкоў і Аляксандр Кулакоў. Адзіную шайбу “Гомеля” ў двух паўфінальных матчах закінуў Аляксандр Усенка, [...]

Сяргей Усанаў: На адным каньку, такую каманду як “Сокал” не аб’едзеш

Сяргей Усанаў: На адным каньку, такую каманду як “Сокал” не аб’едзеш

Пасля паразы ад кіеўскага “Сокала” (2:3) ў матчы, які цалкам мог стаць апошнім у серыі і пераможным для магілёўскага “Хімвалакна”, глаўкам гаспадароў Сяргей Усанаў адзначыў, што “На адным каньку, такую каманду як “Сокал” не аб’едзеш. Сёння наша рэалізацыя, мякка кажучы, не ўразіла. У аднаго Бажко было тры стоадсоткавых моманты – нават у пустыя вароты кідаў. [...]

Аляксандр Сяўканд: Перамога ў адным матчы яшчэ нічога не значыць

Аляксандр Сяўканд: Перамога ў адным матчы яшчэ нічога не значыць

Пасля перамогі ў Магілёве над мясцовым “Хімвалакном” (2:3), што дазволіла кіеўлянам аднавіць раўнавагу ў серыі, галоўны трэнер “Сокала” Аляксандр Сяўканд выказаў думку пра тое, што ягоныя падапечныя ня мелі права на паразу ў гэтым матчы. “Хлопцы цалкам выкладваліся на пляцоўцы. Добра, што выйгралі, таму што не мелі права на паразу. Адзінае што засмучае – траўма [...]

АЧРБ: “Хімвалакно” прайграла дома. Апошні паўфіналіст вызначыцца ў Кіеве

АЧРБ: “Хімвалакно” прайграла дома. Апошні паўфіналіст вызначыцца ў Кіеве

У адзінай чвэрцьфінальнай серыі, у якой дагэтуль невядомы пераможца, высвятленне адносінаў зацягнулася да максімальна магчымых пяці матчаў. Прайграўшы на хатняй арэне кіеўскаму “Сокалу” (2:3), магілёўскае “Хімвалакно” згубіла магчымасць у чацвёртым матчы серыі здабыць пуцёўку ў паўфінал і лік у серыі зноў стаў роўным (2:2). Шайбы ў пераможцаў забівалі Дзяніс Ісаенка (таксама на ягоным рахунку галявая [...]

АЧРБ: Усе галы матчу “Керамін” – “Гомель” (відэа)

Відэаагляд усіх галоў трэцяга чвэрцьфінальнага матчу паміж камандамі “Керамін-Мінск” і ХК “Гомель”. Матч скончыўся з лікам 2:3 на карысць гамельчан, што дазволіла ім завяршыць серыю з лікам 3:0 і выйсці да паўфіналу. КРЫНІЦА: Прэс-служба ХК “Гомель”

АЧРБ: Усе галы матчу “Нёман” – “Шахцёр” (відэа)

Відэаагляд усіх галоў трэцяга чвэрцьфінальнага матчу паміж камандамі “Нёман” (Гродна) і “Шахцёр” (Салігорск). Матч скончыўся з лікам 0:4 на карысць салігорцаў і дазволіў ім завяршыць серыю з лікам 3:0 і выйсці да паўфіналу. КРЫНІЦА: Прэс-служба ХК “Нёман”

Дзмітрый Краўчанка: Нам было няпроста ў гэтым сезоне

Дзмітрый Краўчанка: Нам было няпроста ў гэтым сезоне

Пасля паразы ў апошнім чвэрцьфінальным матчы галоўны трэнер гарадзенскага “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка адказаў на пытанні журналістаў і даў сваю ацэнку сезону, які для ягонай каманды ўжо скончыўся. – Нягледзячы на “сухую” паразу ў мяне няма ніякіх прэтэнзій да гульцоў. Усе стараліся і хацелі паказаць дастойны вынік. На жаль для нас, гульцы “Шахцёра” ў плане індывідуальнай [...]

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!