
У трэцім чвыэрцьфінальным матчы паміж “Гомелем” і мінскім “Керамінам” мацнейшымі апынуліся таксама “рысі”. З перавагай усяго ў адну шайбу (3:2) падапечныя Андрэя Скабелкі выйшлі ў паўфінал, здабыўшы перамогу ў серыі з лікам 3:0.
Лік у матчы адкрыў Дзяніс Тыднюк, яшчэ адна шайба “драконаў” на рахунку Сяргея Кукушкіна. У гамяльчан шайбы забівалі Андрэй Філічкін, Дзмітрый Рудак і [...]
Сакавік 5, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Прапусціўшы хуткі гол у свае вароты ўжо на другой хвіліне матчу, гомельскія хакеісты здаецца атрымалі патрэбны зарад бадзёрасці і далей увесь матч прайшоў пры поўным дамінаванні гаспадароў на пляцоўцы. На крыўдны гол “Кераміна”, які “драконы” да таго ж закінулі, маючы на аднаго палявога гульца меней, “Гомель” адказаў адразу чатырма шайбамі ў вароты Матуша Костура.
Адзіную шайбу [...]
Сакавік 3, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »
Прапануем вашай увазе агляд лепшых шайбаў студзеня 2010 г., што былі закінутыя ў матчах 18 адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Люты 10, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ВІДЭА |
Чытаць болей »

Наўрад ці можна сказаць, што пасля болей чым упэўненай перамогі над “Брэстам” (7:3) галоўны трэнер “Гомеля” Андрэй Скабелка быў цалкам задаволены тым, што адбывалася на пляцоўцы. Па ягоных словах, праблемы, якія апошнім часам пераследуюць каманду нікуды ня зніклі.
Студзень 17, 2010 | Апублікавана ў
АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ,
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У калядны дзень у АЧБ адбылася толькі адна сустрэча. ХК “Гомель” на сваёй пляцоўцы прымаў госцяў з Латвіі – клуб “Ліепаяс Металургс”. Матч адзначыўся вяртаннем на лёд пасля шасціматчавай дыскваліфікацыі капітана гаспадароў Андрэя Пчэлякова. Акрамя гэтага, менавіта ў гэты дзень споўнілася 25 гадоў яшчэ аднаму нападніку “рысяў”, Аляксандру Жыдкіх.

“Клуб Віталя Валуя” аб’ядноўвае хакеістаў, якія ў матчах чэмпіянату Беларусі закінулі 100 і болей шайбаў. Апошнім у клубу ўступіў нападнік “Гомеля” Аляксандр Жыдкіх, які 7 студзеня 2010 году ў хатнім матчы супраць “Ліепаяс Металургс” закінуў сваю юбілейную шайбу і стаў 21 чальцом клубу.
Студзень 8, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

“Гомель” у чарговым матчы 18 адкрытага чэмпіянату Беларусі разграміў “Ліепаяс Металургс” 8:1 і выйшаў на трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Дублям у складзе гаспадароў вызначыўся Дзмітрый Рудак, чатыры ачкі (1+3) на рахунку Сяргея Агароднікава.

Пасля месячнага перапынку, вялікі хакей прыйшоў і ў горад над Сожам – Гомель. Аднак нельга сказаць, што мясцовы заўзятарскі бамонд знудзіўся па хакеі – аншлагам не пахла нават і блізка. Цалкам магчыма, што чыннікам гэтаму сталі не вельмі рэйтынгавыя сапернікі мясцовай каманды – прадстаўнікі паўночнага рэгіёна краіны “Віцебск” і наваполацкі “Хімік-СКА”, гульцы і заўзятары якога сталі прызабывацца густ перамогі, пройгрышная серыя падапечных Уладзіміра Катаева ўжо дасягнула 13 матчаў.
Снежань 26, 2009 | Апублікавана ў
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

“El Classico”! Менавіта так, на іспанскі лад, у апошні час можна называць супрацьстаянні “Гомеля” і “Юнацтва”. Матчы паміж гэтымі камандамі вызначаюцца жорсткай бескампраміснай барацьбой, а трыбуны не змаўкаюць ні на секунду, падтрымліваючы сваіх улюбёнцаў. Гэты матч не стаў выключэннем.
Кастрычнік 31, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

Сённяшнія сапернікі падышлі да вочнага супрацьстаяння з розным настроем. Калі гаспадары, хакеісты ХК “Гомель”, ужо не ведаюць параз дзевяць матчаў запар, то “зубры” з Брэста пакідаюць пляцоўку без перамогі на працягу чатырох сустрэч, пры гэтым каманда з берагоў Буга, якая мае ў актыве 6 ачкоў, замыкае турнірную табліцу чэмпіянату. Глянуўшы на такую статыстыку, здавалася, што зыход сустрэчы прадвызначаны, але… Матчы з брэсцкімі хакеістамі заўсёды праходзяць цяжка для падапечных Аляксандра Андрыеўскага, таму заўзятары “рысяў” з асцярогай чакалі і гэтага матчу.
Кастрычнік 12, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »