Бясплатны хостынг

Усе публікацыі пра чалавека: ‘Жабацінскі Дзмітрый’

АЧРБ: Ліепайскі разгром (рэпартаж з матчу)

АЧРБ: Ліепайскі разгром (рэпартаж з матчу)

Гульня паміж “Ліепаяс Металургс” і “Нёманам” была важная для абедзвюх каманд: у ліепайчан яшчэ заставаліся мізэрныя шанцы на тое, каб патрапіць у плэй-оф, а “Нёману” трэба было не толькі ўтрымацца ў васьмёрцы, але і заняць месца як мага вышэй, каб у гульнях на выбыванне ім выпаў больш зручны сапернік.
Гульня пачалася спакойна, але крыху нэрвова. Шайба [...]

АЧРБ: “Металургс” прайграў дома “Нёману” і страціў шанцы на плэй-оф

АЧРБ: “Металургс” прайграў дома “Нёману” і страціў шанцы на плэй-оф

“Ліепаяс Металургс” прайграў дома гарадзенскаму “Нёману” (2:6) і канчаткова страціў усе шанцы на тое, каб патрапіць да плэй-оф. Адразу два гульца гасцей – Андрэй Арлюк і Дзмітрый Панцыраў – зрабілі галявыя дублі, а Алег Малашкевіч і Вячаслаў Лісічкін набралі адразу па тры ачка (1+2 і 0+3 адпаведна).

АЧРБ: “Керамін” за рахунак адной шайбы перамог “Ліепаяс Металургс”

АЧРБ: “Керамін” за рахунак адной шайбы перамог “Ліепаяс Металургс”

Усяго адна шайба была закінутая ў матчы паміж мінскім “Керамінам” і “Металургсам” з Ліепаі. На 55-й хвіліне матчу лёс сустрэчы вырашыў Аляксей Пермякоў. Адпаведна шатаут на свой рахунак запісаў брамнік менчукоў Матуш Костур. Дзмітрый Жабацінскі зрабіў 26 сэйваў і разам з Пермяковым і Костурам патрапіў да спісу лепшых гульцоў матчу.

АЧРБ: “Ліепаяс Металургс” здабыў перамогу над салігорскім “Шахцёрам”

АЧРБ: “Ліепаяс Металургс” здабыў перамогу над салігорскім “Шахцёрам”

“Ліепаяс Металургс” даволі сенсацыйна перамог салігорскі “Шахцёр” з лікам 1:3 і ўсё яшчэ зберагае шанцы на тое, каб патрапіць да плэй-оф. Добры падмурак перамоге гасцей зрабіў брамнік Ліепаі Дзмітрый Жабацінскі, які ў 34 выпадках адвёў пагрозу ад сваіх варот і капітуляваў толькі аднойчы на 55-й хвіліне матчу. Адзіны гол у складзе салігорцаў на рахунку Яўгена Кавыршына.

АЧРБ: Па перадачы на брамніка і перамога “Юнацтва”

АЧРБ: Па перадачы на брамніка і перамога “Юнацтва”

У чарговым матчы Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь мінскае “Юнацтва” здабыла перамогу над “Ліепаяс Металургс” (5:3). Па галявой перадачы запісалі на свой рахунак абодва брамнікі: Сяргей Шабанаў і Дзмітрый Жабацінскі. У складзе гаспадароў галявым дублям вызначыўся Алег Цімчанка, у складзе гасцей такі ж самы вынік на рахунку Вентса Фелдманіса.

Пераможны “камбэк” “Металургса”

Пераможны “камбэк” “Металургса”

У гульні з адным іх прэтэндэнтаў на тое, каб патрапіць ў плэй-оф, “Ліепаяс Металургс” атрымаў валявую перамогу, тым самым яшчэ больш наблізіўшыся да запаветнай васьмёркі, а да таго ж яшчэ і атрымаў першую перамогу над “Віцебскам” за апошнія два сезоны.

АЧРБ: “Нёман” саступіў “Металургсу” дома па булітах

АЧРБ: “Нёман” саступіў “Металургсу” дома па булітах

Зрабіўшы па варотах брамніка з Ліепаі Дзмітрыя Жабацінскага ледзь не ўдвая болей кідкоў, падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі так і не змаглі здабыць перамогу над чэмпіёнам Латвіі. Пасляматчавая серыя булітаў была на карысць гасцей (2:3 бул). Пераможную кропку ў матчы паставіў Эдзій Брахманіс, на рахунку якога таксама галявая перадача.

Гонка за плэй-офам

Гонка за плэй-офам

Пасля доўгай паўзы, звязанай з навагоднімі святамі і выязнымі матчамі, у лиепайскім лядовым холе аднавіліся матчы Адкрытага чэмпіянату Беларусі, у якіх мясцовая каманда змагаецца за магчымасць удзельнічаць у плей-оф. Кіраўніцтва лядовага хола з прычыны малой наведвальнасці матчаў знізіла цэны на білеты і на трыбунах можна было бачыць народу некалькі болей звычайнага.

Калядны разгром у горадзе над Сожам

Калядны разгром у горадзе над Сожам

У калядны дзень у АЧБ адбылася толькі адна сустрэча. ХК “Гомель” на сваёй пляцоўцы прымаў госцяў з Латвіі – клуб “Ліепаяс Металургс”. Матч адзначыўся вяртаннем на лёд пасля шасціматчавай дыскваліфікацыі капітана гаспадароў Андрэя Пчэлякова. Акрамя гэтага, менавіта ў гэты дзень споўнілася 25 гадоў яшчэ аднаму нападніку “рысяў”, Аляксандру Жыдкіх.

Сапраўдная мужчынская барацьба на карысць Ліепаі

Сапраўдная мужчынская барацьба на карысць Ліепаі

У ліепайчан практычна не было шанцаў на перамогу ў гэтым матчы, бо асноўная надзея гаспадароў – брамнік Дзмітрый Жабацінскі на дадзены момант траўміраваны і не хутка зможа дапамагчы камандзе зарабляць ачкі. Месца ў варотах заняў Марыс Ючэрс, гульня якога ў апошні час была вельмі нестабільнай. Але ў “металургаў” няма іншага выйсця, бо ў трэцяга брамніка – Яніса Калныньша амаль няма гульнявой практыкі гульні ў асноўнай камандзе.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!