
Хакеісты зборнай Беларусі ў канадскім Вініпезе завяршаюць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў спарынгамі са зборнай Швейцарыі. У першым з іх падапечныя Міхаіла Захарава ўзялі верх з лікам 2:1 (у авертайме), паведамляе БелТА.
Нашы сапернікі пабілі Віталя Коваля ў сярэдзіне першага перыяду, а пасля перапынку, на 27-й хвіліне гульні, ветэран беларускай дружыны абаронца Аляксандр Макрыцкі зраўняў лік. За [...]
Сёння ў матчы супраць зборнай Канады мінскае «Дынама» здабыла перамогу з лікам 4:3 і стала першым фіналістам Кубка Шпенглера, што праходзіць у швейцарскім «Давосе». Упершыню з 2004 году ў фінале старэйшага клубнага турніру Еўропы ня будзе ўдзельнічаць паўночнаамерыканская каманда.
Снежань 30, 2009 | Апублікавана ў
ІМГНЕННЕ,
ЕЎРАКУБКІ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Сёння матчам паміж зборнымі Беларусі і Нарвегіі скончыўся чацвёрты розыгрыш Кубка Палесся. Наша зборная ў напружанай барацьбе змагла перамагчы “вікінгаў” (3:2) і ў чацвёрты раз выйграць галоўны трафей турніру.

Як і чакалася, паядынак беларусаў і датчан быў вельмі цікавым і прыгожым. Відавочна, узгадваючы леташні даўжок, беларусы пачалі сустрэчу досыць актыўна і практычна палову матчу не выпускалі ініцыятыву са сваіх рук.

Добры турнір, які стартаваў чатыры гады таму, сёлета наведаў і горад Бабруйск. Задаволеныя гледачы дружнымі шэрагамі пачалі набліжацца да Лёдавай арэны яшчэ за некалькі гадзін да пачатку матчу. Гэта і нядзіўна – турнір такога ўзроўню абяцаў быць даволі відовішчным і цікавым.

У рамках падрыхтоўкі да сезону ў КХЛ, менскае і рыжскае “Дынама” правялі ў латвійскім Даўгаўпілсе два таварыскіх матчы. У першай сустрэчы з рахункам 4:2 мацней былі рыжскія хакеісты, у складзе якіх “бліскаў” Аляксандр Ніжывій, які стаў аўтарам хет-трыку. У складзе нашай каманды галамі адзначыліся Аляксандр Кулакоў і Вілі Пелтанен. Адзначым, што апошнюю шайбу ў нашы вароты, латышы правялі, калі ўжо Віталь Коваль даў магчымасць выйсці на лёд шостаму палявому гульцу.
Верасень 7, 2009 | Апублікавана ў
КХЛ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

Другая таварыская сустрэча ў Жэневе не прынесла беларускім заўзятарам пазытыўных эмоцый. Саступіўшы ўчора 1:3 швэйцарцам, сёньня каманда Эдуарда Занкаўца не змагла закінуць аніводнай шайбы ў вароты славакаў. Выніковы лік сустрэчы 0:4 (0:1, 0:1, 0:2) і беларуская каманда зьязжае з Жэневы ўсяго з адным голам.
Славацкі трэнэр Ян Філк прызнаўся, што ўважна праглядаў матчы з удзелам беларускай [...]
Люты 5, 2009 | Апублікавана ў
ЗБОРНЫЯ |
Чытаць болей »
За 80 дзён да пачатку чэмпіянату сьвету ў Жэневе праходзяць таварыскія сустрэчы з удзелам зборнай нашай краіны. Сёньня адбылася першая з заплянаваных на апошнюю міжнародную паўзу сустрэча першай каманды Беларусі. Супэрнікам нашых хлопцаў стала каманда Швэйцарыі. Гаспадары перамаглі з лікам 3-1, заклаўшы добры грунт яшчэ ў першым пэрыядзе.
На 13 хвіліне матчу Пэтэр Гуггісбэрг адкрыў лік [...]
Люты 4, 2009 | Апублікавана ў
ЗБОРНЫЯ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Чарговай паразай для менскага “Дынама” завяршыўся сёньняшні дзень у КХЛ. Гэтым разам менчукі саступілі маскоўскаму “Спартаку” з лікам 7-4 (1-1, 4-0, 2-3). Такім чынам “бела-чырвоныя” заваявалі тры перамогі ў трох матчах супраць беларускага клюбу.
Пасьля паразы ад “Салавата Юлаева” беларускія хакеісты былі настроеныя перамагчы ў Маскве. Тым больш, што ў апошняй сустрэчы сёньняшніх супраціўнікаў, якая таксама [...]
Студзень 19, 2009 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

У межах чэмпіянату Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ) менскае “Дынама” сёньня сустракалася з чэмпіёнам Расіі ўфімскім “Салаватам Юлаевым”. Адкрыўшы лік на першай хвіліне сустрэчы, менчукі не змаглі ўтрымаць перавагу і ў выніку саступілі з разгромным лікам 1:5.
Студзень 17, 2009 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »