
У матчы “Дынама-Юніёрс” з “Брэстам” вынік нічога не вырашаў у сэнсе турнірнага становішча, але прынцыповасць кожнай сустрэчы для берасцейцаў відавочная. Прайграючы пасля другога перыяду 3:0, падапечныя Аляксандра Гаўрылёнка змаглі меней чым за паўхвіліны ў трэцяй дваццаціхвілінцы закінуць дзве шайбы, а за 4:10 да заканчэння перыяду Дарыюс Ляленас перавёў гульню ў авертайм. У дадатковы ж час літоўскаму легіянеру хапіла 48 секунд і аднаго кідка, каб здабыць “зубрам” перамогу.
Люты 12, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Пасля паразы ў серыі булітаў ад бабруйскага “Шынніка” (4:3 бул) галоўны трэнер “Брэста” Аляксандр Гаўрылёнак сказаў, што віной усяму стомленасць і невысокае майстэрства гульцоў ягонай каманды.
Люты 7, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Галоўны трэнер “Брэста” Аляксандр Гаўрылёнак пасля цяжкай перамогі ў Жлобіне (1:2 ат) расказаў аб тым, што ягоныя падапечныя добра згулялі ў абароне і выкарысталі тыя мінімальныя шанцы, які ім прадставіў сапернік.
“Металург” прадэманстраваў хуткі атакуючы хакей. Прэсінгавалі нас па ўсім полі. Не лёгка было нам, асабліва ў другім перыядзе, калі перавага “Металурга” была відавочнай. Вялікая заслуга [...]

Аляксандр ГаўрылёнакГалоўны трэнер “Брэста” Аляксандр Гаўрылёнак пасля паразы ў дадатковы час ад гарадзенскага “Нёмана” (2:3 ат) звярнуў увагу на негатыўныя моманты гульні. На думку настаўніка гаспадарам не ўдалося заваяваць перамогу з-за дрэннай гульні ў большасці і правальнага другога перыяду.

Мабыць ніхто акрамя трэнера і самых адданых заўзятараў не чакаў перамогі “Брэста” над магілёўскім “Хімвалакном”, але ж дзякуючы выдатнай гульні гаспадароў у абароне гэта стала рэальнасцю (2:1). На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер берасцейцаў Аляксандр Гаўрылёнак распавёў пра тое, дзякуючы чаму адбылася перамога і што яму ўласна спадабалася ў гэтай гульні.
Студзень 30, 2010 | Апублікавана ў
АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ,
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Пасля пройгрышу дзеючаму чэмпіёну Беларусі (2:3) галоўны трэнер “Брэста” Аляксандр Гаўрылёнак казаў пра тое, што цалкам верагодным вынікам сустрэчы магла бы быць і нічыя. Але камандзе не хапіла характару на ўсе тры перыяды. Найбольш удалым на думку трэнера стаў трэці перыяд, у якім каманда закінула дзве шайбы.
Студзень 27, 2010 | Апублікавана ў
АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ,
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У матчы супраць фарм-клуба рыжскага “Дынама” берасцейцы змаглі адсвяткаваць перамогу. Але ж да нейкага моманту ў гаспадароў відавочна былі праблемы з тым, каб прабіць брамніка гасцей Мікалая Журкова. Пра гэта на прэс-канферэнцыі сказаў галоўны трэнер “Брэсту” Аляксандр Гаўрылёнак.
Студзень 23, 2010 | Апублікавана ў
АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ,
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Пасля сенсацыйнай перамогі над “Сокалам” і серыі булітаў з “Гомелям” берасцейцы разгромна саступілі ўсё тым жа гамельчанам, але ўжо ў гасцях (7:3). Прычынай такой паразы галоўны трэнер “Брэста” Аляксандр Гаўрылёнак назваў абуральную гульню каманды ў абароне.
“У нас быў некалькі млявы пачатак, плюс кур’ёзны першы гол і два хуткіх гола, якія рушылі за ім, вядома ж [...]
Студзень 17, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У апошняй гульні зыходзячага году “Брэст” ня змог амаль нічога проціпаставіць упэўненай гульні “Хімвалакна” і прайгралі з лікам 6:2. На думку галоўнага трэнера “Брэста” Аляксандра Гаўрылёнка “Хімвалакно” закінула практычна ўсё, что ляцела ў бок варот гасцей.
Снежань 29, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У хатняй паразе “Брэста” ад гарадзенскага “Нёмана” (2:4) галоўны трэнер гаспадароў Аляксандар Гаўрылёнак абвінаваціў свайго брамніка Дзмітрыя Мільчакова. На думку настаўніка, гэты матч стаў самым дрэнным у выкананні галкіпера за апошні месяц.
Снежань 8, 2009 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »