
Перамога над мінскім “Керамінам” (6:4) дазволіла жлобінскаму “Металургу” выйсці на восьмае месца і патрапіць тым самым у зону плэй-оф. Пасля матчу галоўны трэнер жлабінчан Васіль Спірыдонаў растлумачыў прычыны замены брамніка і паведаміў пра магчымасць далучэння да каманды новых гульцоў.
Студзень 29, 2010 | Апублікавана ў
АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ,
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Жлобінскі “Металург” стаў той камандай, якая змагла супыніць “Брэст” у ягоных намаганнях змяніць статус запіснога аўтсайдэра на статус крэпкага сярэдняка. У выязным матчы падапечныя Яўгена Лебядзева ўпэўнена перамаглі берасцейцаў (1:5). Асаблівую падзяку галоўны трэнер жлобінскай каманды выказаў свайму брамніку Андрэю Буйко.
Снежань 5, 2009 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »

Жлобінскі “Металург” на сваім лёдзе змог узяць рэванш за паразу ў “Гомелі” і вырваў перамогу літаральна на апошніх хвілінах трэцяга перыяду (5:4). Галоўны трэнер гаспадароў Яўген Лебядзеў пасля матчу казаў аб тым, што рады востраму і адкрытаму хакею, які прадэманстравалі каманды.
Лістапад 17, 2009 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »

Сустрэча дзейснага чэмпіёна краіны з бронзавым прызёрам абяцала быць насычанай і інтрыгавальнай. Тым больш, што “Металург” умее паказваць захапляльную, неверагодную гульню з моцнымі супернікамі. І вынікі такіх гульняў прадбачыць заўсёды вельмі складана.
Кастрычнік 4, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

Учора ў Гомелі адбылося абласное дэрбі. Гаспадары, хакеісты аднайменнага клуба прымалі каманду “Металург” (Жлобін). Сустрэчы паміж гэтымі клубамі заўсёды праходзяць цікава і ў бескампраміснай барацьбе. Бо акрамя ўсяго іншага, каманды змагаюцца за права звацца лепшай камандай вобласці. Не стаў выключэннем і гэты матч. Але аб усім па парадку.
Верасень 25, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »
Пачатак чэмпіянату для сённяшніх сапернікаў склаўся па-рознаму. З шасці праведзеных матчаў у актыве “Металурга” толькі дзве перамогі пры чатырох паразах. А вось у “Шынніка” процілеглая сітуацыя: чатыры перамогі супраць двух параз. Нягледзячы на нестабільнае становішча ўсіх каманд у сярэдзіне турнірнай табліцы, на непрадказальныя вынікі мінулых гульняў, кожная з гуляючых сёння дружын разлічвала толькі на перамогу! Падапечныя Васіля Панкова, напэўна, былі накіраваны на тое, каб пакласці тры ачкі у сваю скарбонку. Ды і “сталёвым ваўкам” якраз было б перапыніць чараду пройгрышаў, тым больш, што сустрэча адбылася на хатняй лёдавай пляцоўцы.
Верасень 21, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »
Матч з ХК “Металург” стаў, як і чакалася, вельмі цяжкім. Заўзятары, якія прыйшлі падтрымаць “кратоў” атрымалі несумнеўнае задавальненне ад хакея такога прыстойнага ўзроўню, ну і цяжкай і ў цэлым заслужанай перамогі сваёй любімай каманды.
Верасень 17, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »
Матч з «Хімікам-СКА» выдаўся нечаканым для жлабінчан. Заўзятары, якія прыйшлі падтрымаць «сталёвых ваўкоў» ніяк не чакалі, што такая насычаная гульня скончыцца з несуцяшальным лікам для гаспадароў лёдавай пляцоўкі.
Верасень 13, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »
8 верасня адбылася першая хатняя гульня жлобінскага “Металурга” ў рамках 18 адкрытага чэмпіянату РБ па хакеі з шайбай. Першым сапернікам “сталёвых ваўкоў” стаў ХК “Віцебск”. На пачатку матчу гульцоў і заўзятараў прывіталі ганаровыя госці: старшыня Жлобінскага райвыканкама Леанід Апанасюк і выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара РУП БМЗ Анатоль Савенок.
Верасень 9, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Пасля заканчэння апошняга матчу “Металугра” ў Кубку Беларусі брамнік жлобінскай каманды Андрэй Буйко адказаў на пытанні нашага карэспандэнта.
Жнівень 16, 2009 | Апублікавана ў
САМ-НАСАМ |
Чытаць болей »