
У трэцім чвыэрцьфінальным матчы паміж “Гомелем” і мінскім “Керамінам” мацнейшымі апынуліся таксама “рысі”. З перавагай усяго ў адну шайбу (3:2) падапечныя Андрэя Скабелкі выйшлі ў паўфінал, здабыўшы перамогу ў серыі з лікам 3:0.
Лік у матчы адкрыў Дзяніс Тыднюк, яшчэ адна шайба “драконаў” на рахунку Сяргея Кукушкіна. У гамяльчан шайбы забівалі Андрэй Філічкін, Дзмітрый Рудак і [...]
Сакавік 5, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Прапусціўшы хуткі гол у свае вароты ўжо на другой хвіліне матчу, гомельскія хакеісты здаецца атрымалі патрэбны зарад бадзёрасці і далей увесь матч прайшоў пры поўным дамінаванні гаспадароў на пляцоўцы. На крыўдны гол “Кераміна”, які “драконы” да таго ж закінулі, маючы на аднаго палявога гульца меней, “Гомель” адказаў адразу чатырма шайбамі ў вароты Матуша Костура.
Адзіную шайбу [...]
Сакавік 3, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Вынік сустрэчы прадвызначыў першы перыяд. Хуткі гол у выкананні гомельскай каманды і такі ж хуткі адказ мінчукоў толькі прымусіў абедзве каманды ўзняць і без таго немалыя хуткасці. Але ж памылка абаронцы “Кераміна” на восьмай хвіліне сустрэчы стала для “драконаў” лёсавызначальнай. Не дапамагла гасцям і замена брамніка на шостага палявога гульца на апошніх хвілінах матчу. Гаспадары вытрымалі націск і ў выніку заваявалі першую перамогу ў серыі.
Сакавік 2, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У калядны дзень у АЧБ адбылася толькі адна сустрэча. ХК “Гомель” на сваёй пляцоўцы прымаў госцяў з Латвіі – клуб “Ліепаяс Металургс”. Матч адзначыўся вяртаннем на лёд пасля шасціматчавай дыскваліфікацыі капітана гаспадароў Андрэя Пчэлякова. Акрамя гэтага, менавіта ў гэты дзень споўнілася 25 гадоў яшчэ аднаму нападніку “рысяў”, Аляксандру Жыдкіх.

Пасля месячнага перапынку, вялікі хакей прыйшоў і ў горад над Сожам – Гомель. Аднак нельга сказаць, што мясцовы заўзятарскі бамонд знудзіўся па хакеі – аншлагам не пахла нават і блізка. Цалкам магчыма, што чыннікам гэтаму сталі не вельмі рэйтынгавыя сапернікі мясцовай каманды – прадстаўнікі паўночнага рэгіёна краіны “Віцебск” і наваполацкі “Хімік-СКА”, гульцы і заўзятары якога сталі прызабывацца густ перамогі, пройгрышная серыя падапечных Уладзіміра Катаева ўжо дасягнула 13 матчаў.
Снежань 26, 2009 | Апублікавана ў
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

“Гомель” усяк намагаецца ўзняцца вышэй за вельмі нязручнае для сябе чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, але апошнія гульні не дазваляюць падапечным Андрэя Скабелкі зрабіць гэта. Вось і ў хатняй гульні супраць “Віцебску” перамога ў асноўны час была згублена за чатыры секунды да фінальнай сірэны. У выніку – параза ў серыі булітаў (1:2 бул) і толькі адно заліковае ачко.
Снежань 24, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Другая сустрэча на Кубку Палесся-2010 адбылася на пляцоўцы лёдавага палацу ў Жлобіне паміж зборныі Палесся і Нарвегіі. Гульні з моцнымі сапернікамі заўсёды выклікаюць вялікую цікавасць і дазваляюць хакеістам паказаць свой патэнцыял, выявіць свае магчымасці ў большай ступені.

Два матчы для зборнай Палесся і дзьве паразы. У чарговым матчы падапечныя Яўгена Лебядзева саступілі зборнай Нарвегіі з лікам 1:4. Ці карыснымі былі гэтыя матчы для беларусаў і чаго ім не хапіла для перамогі? На гэтыя пытанні галоўны трэнер зборнай Палесся адказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.
Лістапад 7, 2009 | Апублікавана ў
Кубак Палесся-2010 |
Чытаць болей »

“El Classico”! Менавіта так, на іспанскі лад, у апошні час можна называць супрацьстаянні “Гомеля” і “Юнацтва”. Матчы паміж гэтымі камандамі вызначаюцца жорсткай бескампраміснай барацьбой, а трыбуны не змаўкаюць ні на секунду, падтрымліваючы сваіх улюбёнцаў. Гэты матч не стаў выключэннем.
Кастрычнік 31, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »

Гомельския “рысі” і салигорския “краты” сустрэліся ўчора ў цэнтральным матчы тура на пляцоўцы гомельскай каманды. Яшчэ за два дні да матчу з’явілася інфармацыя, што ўсе квіткі на матч прададзены, аднак чаканы аншлаг не адбыўся, на трыбунах усё-ткі прысутнічалі свабодныя месцы. Дзе зніклі ўладальнікі запаветных квіткоў, застаецца толькі здагадвацца.
Кастрычнік 27, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »