Бясплатны хостынг

Усе публікацыі пра чалавека: ‘Балмачных Максім’

АЧРБ: “Шахцёр” “засушыў” “Нёман” у трэцяй чвэрцьфінальнай гульні і выйшаў у паўфінал

АЧРБ: “Шахцёр” “засушыў” “Нёман” у трэцяй чвэрцьфінальнай гульні і выйшаў у паўфінал

У трэцім чвэрцьфінальным матчы салігорскі “Шахцёр” здабыў “сухую” перамогу над гарадзенскім “Нёманам” (0:4) і ў выніку завяршыў серыю з лікам 3:0. Закінуўшы па дзве шайбы ў першых двух перыядах, у трэцім “гарнякі” засяродзіліся на гульні ад абароны і з невялікай затратай сіл здабылі трэцюю перамогу ў серыі.
Галы ў матчы забівалі Аляксей Страхаў (на ягоным рахунку [...]

АЧРБ: “Шахцёр” у другім чвэрцьфінальным матчы “засушыў” “Нёман”

АЧРБ: “Шахцёр” у другім чвэрцьфінальным матчы “засушыў” “Нёман”

У другім чвэрцьфінальным матчы фаварыт пары “Шахцёр” – “Нёман” здабыў “сухую” перамогу. Дзве з трох шайбаў былі закінутыя яшчэ ў першым перыядзе, трэцяя – у першай пяціхвілінцы другога. Пасля чарговай перамогі лік у серыі стаў 2:0 на карысць “гарнякоў”. Цяпер падапечным Сяргея Шэпецюка дастаткова здабыць у Гродне адну перамогу, каб выйсці ў паўфінал чэмпіянату Беларусі.
Шайбы [...]

АЧРБ: Дубль Балмачных прынес “Шахцёру” першую перамогу ў чвэрцьфінале

АЧРБ: Дубль Балмачных прынес “Шахцёру” першую перамогу ў чвэрцьфінале

У чвэрцьфінальным матчы салігорскага “Шахцёра” і гарадзенскага “Нёмана” сенсацыі не адбылося. Фарм-клуб мінскага “Дынама” не без пэўных праблем, але ж разабраўся з гарадзенцамі. На пятай хвіліне сустрэчы госці адкрылі лік, рэалізаваўшы колькасную перавагу, але да экватару матчу “гарнякі” не толькі аднавілі перавагу, але і змаглі вырвацца наперад. Апошняя шайба гарадзенцаў, якую яны закінулі ў меншасці на 54-й хвіліне сустрэчы, толькі скараціла разрыў у ліку, але расклад сіл не змяніла.

АЧРБ: Лепшыя шайбы студзеня

Прапануем вашай увазе агляд лепшых шайбаў студзеня 2010 г., што былі закінутыя ў матчах 18 адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

АЧРБ: Кавыршын і Балмачных зрабілі гульню ў Жлобіне

АЧРБ: Кавыршын і Балмачных зрабілі гульню ў Жлобіне

Нападнікі Яўген Кавыршын і Максім Балмачных зарабілі за гульню па 2 (1+1) ачкі і дапамаглі салігорскаму “Шахцёру” здабыць перамогу над жлобінскім “Металургам” (2:3). Тры ачкі, якія атрымаў фарм-клуб мінскага “Дынама” дазволілі яму зноў вярнуцца на трэці радок турнірнай табліцы, пасунуўшы долу “Гомель”.

АЧРБ: “Шахцёр” разгромна перамог “Дынама-Юніёрс”

АЧРБ: “Шахцёр” разгромна перамог “Дынама-Юніёрс”

У матчы, што адбыўся сёння ў Салігорску, фарм-клуб мінскага “Дынама” разграміў фарм-клуб рыжскага “Дынама” (8:2). Дублі на рахунку Віталя Люткевіча і Іллі Камбовіча. Упершыню пасля разрыву кантракту з беларускім палпрадам у КХЛ выйшаў на лёд Максім Балмачных, які адзначыўся голам і перадачай. Таксама ўзяў удзел Алег Шафарэнка, які зараз аднаўляецца пасля траўмы. На рахунку Алега ў матчы адна галявая перадача.

Несалігорскі салігорскі “Шахцёр” ці новыя відовішчы новага хакейнага горада

Несалігорскі салігорскі “Шахцёр” ці новыя відовішчы новага хакейнага горада

Сірэна пасля трэцяга перыяду апавясціла пра нічыйны зыход супрацьстаяння мясцовага, дакладней менскага “Шахцёра” і клуба з немудрагелістай назвай ХК “Гомель”. Чацвёркі каманд ужо на лёдзе, укідванне. А электроннае табло працягвае “маўчаць”, нібы пацвярджае нічыйнасць выніку. Апамятаўся адказны за пульт адносна хутка. Хвіліна і каманды гатовыя працягнуць супрацьстаянне.

АЧРБ: Шахцёр – Хімік-СКА (агляд матчу)

АЧРБ: Шахцёр – Хімік-СКА (агляд матчу)

Здымаю капялюш! Менавіта гэты прадмет гардэроба здымае Андрэй Гусаў перад сваёй камандай, перад гульцамі, якія ў няпоўныя тры пяцёркі атрымалі трэцюю перамогу запар. Ужо за гардэроб трэнера становіцца трывожна: адкуль гэтулькі капялюхаў і ці пойдуць у выдатак іншыя рэчы? Але кадравая сітуацыя выклікае здзіўленне і небяспеку за будучыню каманды.

Каляровы настрой на прэзентацыі “Дінамо”

Каляровы настрой на прэзентацыі “Дінамо”

Аўтар гэтых радкоў, асцерагаючыся застацца без запаветнага “крэсла-раскладанкі” прыйшоў у Палац спорту загадзя. Як выявілася пазней – дарма! Як не тужылася, як не пыхкала “дынамаўская” машына (рэкламу мерапрыемства можна было бачыць і ў горадзе, і ў прэсе), а сабраць поўную залю ёй так і не атрымалася: 500-600 месцаў яшчэ заставаліся “вакантнымі”.

“Дынама” – “Салават Юлаеў” 3-6: брамнікі не выратоўваюць, Мялешка не забівае, Балмачных траўмуецца

“Дынама” – “Салават Юлаеў” 3-6: брамнікі не выратоўваюць, Мялешка не забівае, Балмачных траўмуецца

Даволі ўдала, нягледзячы на вельмі хуткі гол у свае вароты, распачаўшы чарговую сустрэчу з лідэрам Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ), менскае “Дынама” ў выніку саступіла з лікам 3:6. “Бела-блакітныя” згулялі ўнічыю 3:3 першы пэрыяд, а потым прапусьціўшы адну шайбу ў другім і дзьве ў трэцім, ізноў-такі не набралі аніводнага ачка і засталіся на 22-м месцы ў [...]

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!