
Добры турнір, які стартаваў чатыры гады таму, сёлета наведаў і горад Бабруйск. Задаволеныя гледачы дружнымі шэрагамі пачалі набліжацца да Лёдавай арэны яшчэ за некалькі гадзін да пачатку матчу. Гэта і нядзіўна – турнір такога ўзроўню абяцаў быць даволі відовішчным і цікавым.

З першых хвілін матчу “Брэст” не стаў адседжвацца ў абароне перад грозным сапернікам і момантаў для ўзяцця варот было шмат, што ў адной, што ў іншай каманды. Аднак усё ж пашанцавала гаспадарам лёду: прыгожую камбінацыю разгулялі Кірыл Пяткевіч і Дарыюс Ляленас. Апошні дакладным кідком адкрыў лік.
Верасень 26, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »
Матч з ХК “Металург” стаў, як і чакалася, вельмі цяжкім. Заўзятары, якія прыйшлі падтрымаць “кратоў” атрымалі несумнеўнае задавальненне ад хакея такога прыстойнага ўзроўню, ну і цяжкай і ў цэлым заслужанай перамогі сваёй любімай каманды.
Верасень 17, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »
У матчы, які звёў на салігорскай арэне мясцовы “Шахцёр” і кіеўскі “Сокал”, адчувалася, што ў госці да “гарнякоў” наведалася зборная Ўкраіны. Падаплёка была не жартоўная: “Сокал” – фактычна базавы клуб зборнай, “Шахцёр” – фарм-клуб менскага “Дынама” і фактычна таксама базавая каманда зборнай.
Верасень 12, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Сёння у межах 9-га розыгрыша Кубка Беларусі прайшоў усяго адзін матч, але вынік гэтага матчу мусіў вызначыць першага фіналіста турніру. Усе каманды, якія складаюць I падгрупу акрамя сённяшніх сапернікаў – менскага “Юнацтва” і салігорскага “Шахцёра” – страцілі нават тэарэтычныя шанцы пазмагацца за другі па значэнню беларускі трафей.
Жнівень 14, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ТОП-НАВІНА |
Чытаць болей »
Падвышаная цікавасць да гульні быў выкліканы таксама і прыездам былых «металургаў» у складзе сённяшняга саперніка – салігорскага “Шахцёра”: Сяргея Зязюліна, Андрэя Башко, Каспарса Саўліеціса і Аляксея Яфіменка.
Жнівень 12, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »
Сёння ў Спартова-відовішчным комплексе Салігорска адбыўся матч Кубка Беларусі па хакеі. Сустракаліся хакейны клуб “Шахцёр” і хакейны клуб “Нёман”. Варта адзначыць што гэта была першая хатняя гульня гарнякоў.
Жнівень 8, 2009 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Учора пасля двухбаковай сустрэчы паміж групамі А і Б галоўны трэнер менскага “Дынама” Глен Хэнлан агучыў імёны трох хакеістаў, якія працягнуць перадсезонны збор у складзе фарм-клуба “Шахцёр”. Такім чынам у Салігорск адпраўляюцца брамнік Міка Окса, абаронца Андрэй Антонаў і нападнік Сяргей Кукушкін, паведамляе афіцыйны сайт менскай каманды.
Жнівень 2, 2009 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Апошні матч на “Кубку Палесься-2009 Саюз-Віктан” мусіў выявіць пераможца трэцяга розыгрышу новага, але ўжо пасьпеўшага стаўшага традыцыйным трафэя. Схэма правядзеньня турніру, якую арганізатары прапанавалі гэтым разам, зьвяла ў фінальным змаганьні зборныя Беларусі і Ўкраіны. Але ж фінал гэтым разам на фінал зусім ня быў падобны. Разгромны лік 7:2 на карысьць зараз ужо трохразовых уладальнікаў Кубка [...]
Снежань 22, 2008 | Апублікавана ў
Кубак Палесся-2009 |
Чытаць болей »

Матчам у Жлобіне зборных Беларусі і Францыі быў адкрыды ІІІ міжнародны турнір “Кубак Палесься-2009 Саюз-Віктан”. З першых хвілінаў стала відавочна, што французы не зьбіраюцца аддаваць перамогу ў матчы гаспадарам ні ў якім выпадку. Але ж у выніку цяжкай барацьбы, перастановак у складзе беларускай зборнай, гаспадары перамаглі з мінымальнай перавагай у ліку 4:3, хоць і двойчы [...]
Снежань 18, 2008 | Апублікавана ў
ЗБОРНЫЯ,
Кубак Палесся-2009 |
Чытаць болей »