Бясплатны хостынг

Усе публікацыі пра чалавека: ‘Андрыеўскі Аляксандр’

Аляксандр Андрыеўскі: У нас сёння быў адзіны станоўчы фактар

Аляксандр Андрыеўскі: У нас сёння быў адзіны станоўчы фактар

Галоўны трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі пасля паразы ва Ўфе ад “Салавата Юлаева” (1:4) павіншаваў каманду Вячаслава Быкава і Ігара Захаркіна з перамогай у рэгулярным чэмпіянаце і пажадаў ёй удалага выступлення ў плэй-оф, паведамляе “Спорт-Экспресс” са спасылкаю на афіцыйны сайт уфімскага клубу.
“Цяжка штосьці казаць… Каманды вырашаюць зараз розныя задачы. У нас сёння быў адзіны станоўчы [...]

Міхаіл Захараў: “У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных”

Міхаіл Захараў: “У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных”

У суботу, 6 лютага, адбылася прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіла Захарава – апошняя перад адлётам галоўнай каманды краіны на Алімпіяду-2010.

Элвіс Жэлубоўскіс: Я пайшоў з каманды з-за трэнера

Элвіс Жэлубоўскіс: Я пайшоў з каманды з-за трэнера

Латышскі нападнік Элвіс Жэлубоўскіс, які нядаўна сышоў з “Гомеля”, за які выступаў з пачатку бягучага чэмпіянату, распавёў у інтэрв’ю выданню Sportacentrs.com пра прычыны свайго сыходу. Па словах нападніка ён быў вымушаны пакінуць каманду з-за канфлікта з галоўным трэнерам Андрэям Скабелкам.

Андрыеўскі: быў на 200 % упэўнены, што тальяцінцы згуляюць

Андрыеўскі: быў на 200 % упэўнены, што тальяцінцы згуляюць

Галоўны трэнер менскага “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі заявіў, што ў яго не было сумненняў, што “Лада” выйдзе на матч з яго камандай.

АЧРБ: Гомель – Керамін (агляд матчу)

АЧРБ: Гомель – Керамін (агляд матчу)

У апошнія дні Гомель і Менск сталі эпіцэнтрам выбуху заўзятарскага абурэння. Пасля матчу з кіеўскім “Сокалам”, у якім “рысі” атрымалі перамогу па булітах з лікам 2-1, старшыня ФХРБ Уладзімір Навумаў заявіў, што галоўны трэнер ХК “Гомель” Аляксандр Андрыеўскі прызначаны рулявым паўпрада Беларусі ў КХЛ – каманды “Дынама-Менск”, а трэнерскі штаб “зубраў” на чале з канадцам Гленам Хэнланам адпраўлены ў адстаўку.

Андрэй Скабелка: 13:00 – занадта рана для пачатку матчаў чэмпіянату

Андрэй Скабелка: 13:00 – занадта рана для пачатку матчаў чэмпіянату

Першы матч без Аляксандра Андрыеўскага, які з нядаўніх пор узначальвае ХК “Дынама-Менск”, гамяльчане завяршылі перамогай над менскім “Керамінам” з рахункам 5-2. Такім чынам, дэбют Андрэя Скабелкі на пасту галаўкама “рысяў” выйшаў удалым. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі новаспечаны галоўны трэнер пахваліў сваіх гульцоў за самааддачу, а таксама адзначыў гульню сваёй каманды ў большасці

Хэнлан – OUT, Андрыеўскі – IN

Хэнлан – OUT, Андрыеўскі – IN

Як ужо паведаміў шэраг беларускіх СМІ, пасля сённяшняй паразы ад “Амура” (1:4) галоўны трэнер мінскага “Дынама” Глен Хэнлан разам з усім трэнерскім штабам быў адпраўлены ў адстаўку. Кіраваць беларускамі прадстаўніком у КХЛ з наступнага матчу будзе Аляксандр Андрыеўскі, які зараз узначальвае “Гомель”.

Аляксандр Андрыеўскі: Хвілінная расхлябанасць абярнулася непрымальным для нас вынікам

Аляксандр Андрыеўскі: Хвілінная расхлябанасць абярнулася непрымальным для нас вынікам

У выязной гульні ў Наваполацку “Гомель” перарваў сваю 11-матчавую пераможную серыю. Нечакана для многіх клуб саступіў “Хіміку-СКА” з лікам 6:4. Пра прычыны параза пасля матчу расказаў галоўны трэнер “Гомеля” Аляксандр Андрыеўскі.

АЧРБ: Гомель – Брэст (агляд матчу)

АЧРБ: Гомель – Брэст (агляд матчу)

Сённяшнія сапернікі падышлі да вочнага супрацьстаяння з розным настроем. Калі гаспадары, хакеісты ХК “Гомель”, ужо не ведаюць параз дзевяць матчаў запар, то “зубры” з Брэста пакідаюць пляцоўку без перамогі на працягу чатырох сустрэч, пры гэтым каманда з берагоў Буга, якая мае ў актыве 6 ачкоў, замыкае турнірную табліцу чэмпіянату. Глянуўшы на такую статыстыку, здавалася, што зыход сустрэчы прадвызначаны, але… Матчы з брэсцкімі хакеістамі заўсёды праходзяць цяжка для падапечных Аляксандра Андрыеўскага, таму заўзятары “рысяў” з асцярогай чакалі і гэтага матчу.

Элвіс Жэлубоўскіс: Мабыць не хапіла канцэнтрацыі

Элвіс Жэлубоўскіс: Мабыць не хапіла канцэнтрацыі

Пасля пераможнага для “Гомеля” хатняга матчу з “Брэстам” (3:1) нападнік гаспадароў Элвіс Жэлубоўскіс малую колькасць галоў патлумачыў недахопам у канцэнтрацыі на працягу ўсяго матчу.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!