Кіраўнік фэдэрацыі хакею Фінляндыі Калерва Куммала заявіў, што хоча бачыць нападніка “Манрэалю” Саку Койву сваім наступнікам.
“Мабыць у 2012 годзе, калі Фінляндыя будзе прымаць чэмпіянат сьвету, я пакіну свой пост. Хацелася б бачыць Саку Койву ў якасьці кіраўніка фінскага хакею. На працягу кар’еры ён даказаў, што ёсьць лідэрам і на лёдзе, і ў распранальні. Упэўнены, што Койву прынясе шмат карысьці Фінляндыі“, - падае словы Куммалы афіцыйны сайт ІІХФ.





