Бясплатны хостынг

Публікацыі аўтара

Цуда-пас Грабоўскага, дасягненьне Джозэфа падрэзаныя “крыламі” “каршакі” ды “мядзьведзі”-пераможцы – НХЛ 30 сьнежня

Цуда-пас Грабоўскага, дасягненьне Джозэфа падрэзаныя “крыламі” “каршакі” ды “мядзьведзі”-пераможцы – НХЛ 30 сьнежня

Канадская частка “беларускіх” каманд НХЛ скончыла выступленьні ў 2008-м годзе ў добрым настроі. Гадзіны часу, каб завалодаць перамогай і “Манрэалю”, і “Таронта” не хапіла: вікторыі былі атрыманы па булітах і авэртайме адпаведна. Радасна, што адзін з прыгожых момантаў вечара стварыў Міхаіл Грабоўскі – яго галявы пас з-за сьпіны стаў адным з лепшых эпізодаў у адбыўшыхся [...]

Пяцёркі “Манрэаля” і “Каларада” – НХЛ за 29 сьнежня

Пяцёркі “Манрэаля” і “Каларада” – НХЛ за 29 сьнежня

Беларускі пратакольны ўнёсак у 3000-ю перамогу ў НХЛ і 20-ю вікторыю “канадцаў” у чэмпіянаце у гасьцях над “Фларыдай” 5-2 – пас Андрэя Касьціцына. Перамога 5-1 над прамым канкурэнтам “лавін” “Нэшвілам” дазволіла гаспадарам увайсьці ў зону плэй-оф. Руслан Салей правёў на пляцоўцы больш звыклыя для яго 20 хвілін. Эстафету фокусаў з капялшам ад Андрэя Касьціцына ў [...]

Новыя пікі для “Вашынгтона”, прабачэньне Авечкіна за чарговы дубль, цені “Бостана” і юбілейны пас Грабоўскага – агляд НХЛ за 28 сьнежня

Новыя пікі для “Вашынгтона”, прабачэньне Авечкіна за чарговы дубль, цені “Бостана” і юбілейны пас Грабоўскага – агляд НХЛ за 28 сьнежня

Пасьля неверагодна пасьпяховага дня для Андрэя Касьціцына і яго “Манрэаля” удала распачаў свой НХЛаўскі дзень і Міхаіл Грабоўскі. Ізноў пачало працаваць спалучэньне беларуса са шведам Нікласам Хагманам: Міхаіл зарабіў асыстэнцкі бал, дзесяты у сэзоне, працягнуўшы шайбу праз усю пляцоўку. На гэтым добрыя навіны для беларуса скончыліся – гульня перайшла на бок “Вашынгтона” Аляксандра Авечкіна.

Руслан Салей закідвае ўпершыню ў сэзоне, а хет-трык Андрэя Касьціцына даводзіць да сьлёз Сідні Кросбі – НХЛ за 27 сьнежня (+фота)

Руслан Салей закідвае ўпершыню ў сэзоне, а хет-трык Андрэя Касьціцына даводзіць да сьлёз Сідні Кросбі – НХЛ за 27 сьнежня (+фота)

Вяртаньне беларусаў на лёд пасьля ўзнаўленьня ад траўм аказалася сапраўды па-каляднаму чароўным і сьвяточным. Наваполацкі “канадзец” Касьціцын-старэйшы зарабіў своё першы ў кар’еры хет-трык, атрымаў порцыю кампліментаў ад трэнера Гі Карбона ды быў прызнаны лепшым гульцом дня. А адзіны беларускі абаронца ў НХЛ закінуў доўгачаканую першую шайбу ў сэзоне.

Перадкалядныя пошукі добрага: у адмоўным – пазытыў, плюсы – у мінусах. Агляд НХЛ за 23 сьнежня

Перадкалядныя пошукі добрага: у адмоўным – пазытыў, плюсы – у мінусах. Агляд НХЛ за 23 сьнежня

“Піцбург” прайграе дома “Тампе” і выносіць пляны па перацягваньню ў свой склад “дзятла” Ільі Кавальчука. “Капіталісты” адольваюць “рэйнджэраў”, ня гледзячы на чатырохшайбавы дэфіцыт. А таксама брамнікі-”сушыцелі”, прапускаючы юбілейную вікторыю Руслан Салей, пошукі пазытыва з Міхаілам Грабоўскім ды швэдар з аўтографам Андрэя Касьціцына. Так на Каляды разьвітваецца са сваімі заўзятарамі на два дні мацнейшая хакейная ліга [...]

Мінімальны час Руслана Салея і максымальны – Сяргея Касьціцына: агляд гульняў НХЛ за 21 сьнежня (+фота)

Мінімальны час Руслана Салея і максымальны – Сяргея Касьціцына: агляд гульняў НХЛ за 21 сьнежня (+фота)

Пасьля ўчорашняга посьпеху Сяргея Касьціцына, які ўпершыню ў сэзоне закінуў двойчы і быў прызнаны лепшым гульцом сустрэчы, на беларускую заакіянскую НХЛаўскую вуліцу пасьля нядаўняй траўмы Касьціцына-старэшага ізноў прыйшлі навіны, што вымушаюць патурбавацца за нашых хакеістаў. Толькі 5 хвілін 18 секунд у матчы з “Фларыдай” правёў лепшы абаронца Беларусі.

Чэмпіянат сьвету (U-20): Швейцарыя – Беларусь – 2:1. Дадому без квітка ў Канаду

Чэмпіянат сьвету (U-20): Швейцарыя – Беларусь – 2:1. Дадому без квітка ў Канаду

Беларусы яшчэ на адзін год застаюцца ў друім дывізіёне сусьветнага хакея. Закінуўшы пераможную шайбу за тры з паловай хвіліны да заканчэньня апошняй трэці гульні, швейцарцы завалодалі правам стаць удзельнікамі Чэмпіяната сьвету-2010 у канадскіх Саскатоне ды Рэджыне.

Чэмпіянат сьвету (U-20): Беларусь – Эстонія 19:1

Чэмпіянат сьвету (U-20): Беларусь – Эстонія 19:1

Гульню беларусаў з эстонцамі асабліва распісваць няма чаго. Здарылася тое, чаго ўсе і чакалі: чарговая буйная перамога над балтыйцамі, якія аказаліся нашмат слабей за астатніх супернікаў па дывізіёне, вывела нашых маладых хакеістаў на першае месца. Праўда, перад сёняшняй гульнёй са швэйцарцамі гэта ніякіх дывідэнтаў беларускай камандзе не прынясе. Трэба гуляць на перамогу.

Беларускія галы, зорка і траўма, зьневажэньне лідэра, буйны Токкет, вяртаньне Сундзіна і адкрытыя “мядзьведзі” – у аглядзе НХЛ за 18 сьнежня

Беларускія галы, зорка і траўма, зьневажэньне лідэра, буйны Токкет, вяртаньне Сундзіна і адкрытыя “мядзьведзі” – у аглядзе НХЛ за 18 сьнежня

Выхад квартэта беларусаў на пляцоўкі мацнейшай хакейнай лігі сьвету апошняй ноччу стаў адным з самых пасьпяховых – праўда, без кепскіх навінаў не абышлося – для нашых суайчыньнікаў у апошні час. “Каларада” Руслана Салея перамагло ў сэрыі булітаў, нават не ўскалыхнуўшы сетку варот. “Манрэаль” адолеў набраўшых добрую высату “лётчыкаў”, а Сяргей Касьціцын адзначыўся голам і пасам [...]

Чэмпіянат сьвету (U-20): Швейцарыя – Славенія 6:2

Чэмпіянат сьвету (U-20): Швейцарыя – Славенія 6:2

У швейцарскі гарадку Хэрысаў сустрэчай гаспадароў і славенцаў праягнуўся турнір першага дывізіёну групы “А”. Як і чакалася, без асаблівых складанасьцяў швейцарскія хакеісты перамаглі гасьцей і першымі бяз страт падышлі да галоўнай сустрэчы спаборніцтваў з беларусамі, якая адбудзецца ў суботу.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!