Бясплатны хостынг

Публікацыі аўтара

Петэр Форсберг: Не упэўнены, што даб’юся поспеху на Алімпіядзе, але пакажу усё, на што здольны

Петэр Форсберг: Не упэўнены, што даб’юся поспеху на Алімпіядзе, але пакажу усё, на што здольны

Ветэран зборнай Швецыі нападнік Петэр Форсберг заявіў, што ён шчаслівы таму, што нягледзячы на траўмы, якія яго пераследавалі апошнім часам, ён патрапіў на Алімпіяду, і запэўніў, што зробіць усё, што ў яго сілах, каб дапамагчы сваёй зборнай.
“Я вельмі рады, што ўсё ж такі аказаўся тут і змагу выступіць за зборную Швецыі. Шлях да гэтай Алімпіяды [...]

Кавальчук не будзе абмяркоўваць новы кантракт з “Нью-Джэрсі” да сакавіка

Кавальчук не будзе абмяркоўваць новы кантракт з “Нью-Джэрсі” да сакавіка

Расейскі форвард “Нью-Джэрсі” Ілья Кавальчук не будзе абмяркоўваць магчымасць падаўжэння кантракту з “Дэйвилс” да пачатку сакавіка. Пра гэта паведаміў агент хакеіста алімпійскай зборнай Расеі Джэй Гросман.
“Зараз Кавальчук заняты тым, каб канчаткова асвоіцца ў новым клубе. Добра, што ў яго ёсць шэсць матчаў у складзе “Нью-Джэрсі” з моманту пераходу з “Атланты” і да перапынку на Алімпійскія [...]

НХЛ: “Дэтройт” выставіў Брэда Мэя на драфт адмоваў

НХЛ: “Дэтройт” выставіў Брэда Мэя на драфт адмоваў

Заўтра ў склад “Дэтройту” вяртаецца абаронца Андрэас Лілья. Але каб вывесці яго са спісу траўміраваных, “чырвоным крылам” неабходна расчысціць месца пад столям заробкаў аб’ёмам больш за 1 мільён даляраў. Першай ахвярай стаў ветэран-нападнік Брэд Мэй, які ў пятніцу быў выстаўлены на драфт адмоваў. Але пакуль да сярэдзіны дня суботы форварда адправілі ў фарм-клуб “Дэтройта” “Гранд [...]

НХЛ: Брус Будро абвінаваціў Сямёна Варламава ў паразе “Вашынгтона” ад “Атавы”

НХЛ: Брус Будро абвінаваціў Сямёна Варламава ў паразе “Вашынгтона” ад “Атавы”

Другая запар параза “Вашынгтона” і зноў жа з лікам 6:5. Напярэдадні з такім жа самым лікам, але ў дадатковы час, “сталічнікі” зазналі паразу ад “Манрэаля”. Ваяж да канадскай сталіцы Атавы таксама стаў для каманды Бруса Будро нешчаслівым. Наўрад ці галоўны трэнер лідэра НХЛ вельмі шчаслівы ад таго, што пасля 14-матчавай пераможнай серыі каманда ўжо другі [...]

АЧРБ: Ліепайскі разгром (рэпартаж з матчу)

АЧРБ: Ліепайскі разгром (рэпартаж з матчу)

Гульня паміж “Ліепаяс Металургс” і “Нёманам” была важная для абедзвюх каманд: у ліепайчан яшчэ заставаліся мізэрныя шанцы на тое, каб патрапіць у плэй-оф, а “Нёману” трэба было не толькі ўтрымацца ў васьмёрцы, але і заняць месца як мага вышэй, каб у гульнях на выбыванне ім выпаў больш зручны сапернік.
Гульня пачалася спакойна, але крыху нэрвова. Шайба [...]

АЧРБ: “Брэст” у дадатковы час здабыў перамогу ў Рызе

АЧРБ: “Брэст” у дадатковы час здабыў перамогу ў Рызе

У матчы “Дынама-Юніёрс” з “Брэстам” вынік нічога не вырашаў у сэнсе турнірнага становішча, але прынцыповасць кожнай сустрэчы для берасцейцаў відавочная. Прайграючы пасля другога перыяду 3:0, падапечныя Аляксандра Гаўрылёнка змаглі меней чым за паўхвіліны ў трэцяй дваццаціхвілінцы закінуць дзве шайбы, а за 4:10 да заканчэння перыяду Дарыюс Ляленас перавёў гульню ў авертайм. У дадатковы ж час літоўскаму легіянеру хапіла 48 секунд і аднаго кідка, каб здабыць “зубрам” перамогу.

АЧРБ: “Металургс” прайграў дома “Нёману” і страціў шанцы на плэй-оф

АЧРБ: “Металургс” прайграў дома “Нёману” і страціў шанцы на плэй-оф

“Ліепаяс Металургс” прайграў дома гарадзенскаму “Нёману” (2:6) і канчаткова страціў усе шанцы на тое, каб патрапіць да плэй-оф. Адразу два гульца гасцей – Андрэй Арлюк і Дзмітрый Панцыраў – зрабілі галявыя дублі, а Алег Малашкевіч і Вячаслаў Лісічкін набралі адразу па тры ачка (1+2 і 0+3 адпаведна).

НХЛ: Дубль Бобі Раяна прынес “Анахайму” перамогу над “Эдмантанам”

НХЛ: Дубль Бобі Раяна прынес “Анахайму” перамогу над “Эдмантанам”

АНАХАЙМ ДАКС – ЭДМАНТАН ОЙЛЕРС 3-2 (1-0, 1-2, 1-0).
11.02.2010@05:09. Хонда Цэнтр, 14766 глядачоў.
СУДДЗІ: Дэн О’РУРК, Келі САЗЭРЛЕНД, Марк Уэлер, Скот Дрыскал.
ШАЙБЫ:
13:58 1-0 Бобі РАЯН (Коры Пэры, С. Эмінджэр);
26:22 1-1 Раян ПАТУЛЬНЫ (Этан Маро – меньш.);
34:13 1-2 Этан МАРО (меньш.);
35:22 2-2 Бобі РАЯН (Петэры Накелайнен, Скот Нідэрмаер – больш.);
48:21 3-2 Тод МАРШАНТ (Джэймс Вішнеўскі, Скот Нідэрмаер).
БРАМНІКІ: [...]

НХЛ: “Каларада” толькі ў авертайме перамагло “Атланту”

НХЛ: “Каларада” толькі ў авертайме перамагло “Атланту”

КАЛАРАДА ЭВЕЛАНШ – АТЛАНТА ТРЭШЭРС 4-3 ат (1-1, 0-1, 2-1, 1-0).
11.02.2010@04:07. Пепсі Цэнтр, 11644 глядачоў.
СУДДЗІ: Уэс МАК-КАЛЕЙ, Брэд УОТСАН, Марк Парэ, Джэй Шэрэрс.
ШАЙБЫ:
08:54 0-1 Ніклас БЕРГФОРС (Мікалай Антропаў);
09:40 1-1 Брэт КЛАРК (Пол Шцясны, Крыс Сцюарт);
25:32 1-2 Браян ЛІТЛ (Марці Рызнер, Джоні Одуя);
44:19 1-3 Мікалай АНТРОПАЎ (Браян Літл, Ніклас Бергфорс);
48:34 2-3 Крыс СЦЮАРТ (Пол Шцясны, Т. [...]

НХЛ: Ханзал і Врбата прыносяць “Фініксу” перамогу над “Мінесотай”

НХЛ: Ханзал і Врбата прыносяць “Фініксу” перамогу над “Мінесотай”

МІНЕСОТА ЎАЙЛД – ФІНІКС КАЁЦІС 2-3 (1-1, 0-1, 1-1).
11.02.2010@03:08. Іксэль Энержы Цэнтр, 18178 глядачоў.
СУДДЗІ: Горд ДВАЕР, Дэніс ЛА-РУ, Лоні Кэмеран, Тор Нэльсан.
ШАЙБЫ:
04:46 1-0 Гіём ЛАТЭНДРЭС (Марцін Гавлат, Марэк Жыдліцкі – больш.);
12:02 1-1 Марцін ХАНЗАЛ (Пётр Пруха, Радзім Врбата);
22:08 1-2 Мэцью ЛАМБАРДЗІ (Шэйн Доан, Эд Жованоўскі);
45:41 1-3 Радзім ВРБАТА (Джэймс Вандэрмер, Марцін Ханзал);
57:32 2-3 Марцін ГАВЛАТ [...]

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!