Бясплатны хостынг

АЧРБ: Дубль Шафарэнкі прынёс “Шахцёру” другую перамогу над “Гомелем”

Апублікавана Boris Frenkel on Сак 14th, 2010 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

У другім паўфінальным матчы, што адбыўся ўчора ў Салігорску, мясцовы “Шахцёр” зноў здабыў перамогу над “Гомелем” (4:1). Лік у серыі пасля двух матчаў 2:0 на карысць “гарнякоў”.

Галявым дублям у матчы вызначыўся Алег Шафарэнка, яшчэ дзве шайбы ў гаспадароў закінулі Арцём Дзямкоў і Аляксандр Кулакоў. Адзіную шайбу “Гомеля” ў двух паўфінальных матчах закінуў Аляксандр Усенка, рэалізаваўшы колькасную перавагу на 49-й хвіліне матчу.

ШАХЦЁР (САЛІГОРСК) – ГОМЕЛЬ 4:1 (1:0, 1:0, 2:1)
13.03.2010@17:00. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс. 1700 (1800) глядачоў.
СУДДЗІ: Андрэй ВАСЬКО (Гродна), Яраслаў ЗАЎГАРОДНІ (Мінск), Уладзімір Руф (Мінск), Валерый Гацуля (Мінск).
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса, Гарачэўскіх; Світа – Башко (к), Вік. Андрушчанка – Шафарэнка – Кулакоў; Сушко – Антонаў, Балмачных – Кавыршын – Чупрыс; Люткевіч – Шведаў, Дзямкоў – Ул. Міхайлаў – Страхаў; Нагачоў, В. Макрыцкі, Камбовіч. Галоўны трэнер: Андрэй ГУСАЎ.
ГОМЕЛЬ: Іг. Брыкун, Карпікаў; Філічкін – Ул. Магдзееў, Яг. Філін – Ал. Усенка – Ц. Філін; Ів. Усенка – Якушын (к), Рудак – Жыдкіх – Саламонаў; Хараманда – Масленікаў, Мусіенка – Волкаў – Есаулаў; Кравапускаў – Агароднікаў – Сусла; Рабіза, Бабкоў. Галоўны трэнер: Андрэй СКАБЕЛКА.
ШАЙБЫ:
15:25 1-0 Шафарэнка (Башко, Вік. Андрушчанка);
21:02 2-0 Шафарэнка (Вік. Андрушчанка);
46:58 3-0 Дзямкоў (Ул. Міхайлаў, Люткевіч);
48:45 3-1 Ал. Усенка (Жыдкіх, Рудак – больш.);
52:23 4-1 Кулакоў (меньш.).
БРАМНIКI: Окса (00:00-60:00 – 95,5 %) – Іг. Брыкун (00:00-60:00 – 84,0 %).
КIДКI: 25-22 (12-10, 5-5, 8-7).
ШТРАФЫ: 20-26 (8-6, 4-16, 6-2).
ШАХЦЁР: Вік. Андрушчанка, Страхаў, Кулакоў – 4, Шафарэнка, Антонаў – 4, Чупрыс, Світа – 4.
ГОМЕЛЬ: Ул. Магдзееў – 12, Яг. Філін – 4, Хараманда, Якушын – 4, Кравапускаў, Філічкін.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Міка ОКСА, Алег ШАФАРЭНКА (Шахцёр) – Аляксандр УСЕНКА (Гомель).

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!