Бясплатны хостынг

Сяргей Усанаў: На адным каньку, такую каманду як “Сокал” не аб’едзеш

Апублікавана Boris Frenkel on Сак 7th, 2010 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Пасля паразы ад кіеўскага “Сокала” (2:3) ў матчы, які цалкам мог стаць апошнім у серыі і пераможным для магілёўскага “Хімвалакна”, глаўкам гаспадароў Сяргей Усанаў адзначыў, што

На адным каньку, такую каманду як “Сокал” не аб’едзеш. Сёння наша рэалізацыя, мякка кажучы, не ўразіла. У аднаго Бажко было тры стоадсоткавых моманты – нават у пустыя вароты кідаў. На жаль, – сказаў пасля матчу галоўны трэнер “Хімвалакна” Сяргей Усанаў. – Зноў прапусцілі ў большасці на пачатку матча, пры другім прапушчаным голе грубую памылку зрабіў цэнтральны нападнік… А напрыканцы двума выдаленнямі самі сябе пазбавілі магчымасці выратаваць гульню“, – дадаў ён.

Аднак разам з тым галоўны трэнер магілёўскай каманды адзначыў, што ня мае прэтэнзій да большасці сваіх хакеістаў.

У цэлым, да асноўнай часткі каманды прэтэнзій няма – хлопцы аддаліся гульні без астатку. На вышыні была і падтрымка трыбун. А вось рэалізацыя нас падвяла, – падае словы Сяргея Усанава афіцыйны сайт “Хімвалакна”. – Што ж, серыя працягваецца і нас чакае вырашальная бітва на выездзе. Будзем сур’ёзна рыхтавацца“, – паабяцаў ён.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!