Галоўны трэнер салігорскага “Шахцёра” пасля перамогі над “Нёманам” у трэцім чвэрцьфінальным матчы (0:4) зазначыў, што ягоная каманда сур’ёзна адносіцца да кожнага саперніка і што ў сённяшнім матчы салігорцы чакалі стартавага націску ад гаспадароў.
“Мы рыхтаваліся да гэтай гульні вельмі сур’ёзна, разумелі ўвесь груз адказнасці, які над намі вісіць. Чакалі стартавага націску гродзенскай каманды, справіліся, а затым своечасова зачапіліся за два забітых гала. Астатні час імкнуліся гуляць ад абароны. Хачу адзначыць ўсю каманду, віншую гульцоў з выхадам наступны раунд плэй-оф“, – сказаў Сяргей Шэпяцюк.
Адказваючы на пытанне пра магчымасць парушыць чэмпіёнскую гегемонію мінскага “Юнацтва” глаўкам “гарнякоў” у прыватнасці адзначыў наступнае:
“Мы настройваемся на кожнага саперніка. “Гомель” – наш сапернік па паўфінале – гэта добрая каманда, будзем імкнуцца выйсці ў фінал, а там, напэўна, нас можа чакаць не менш дастойны апанент“, – адзначыў Сяргей Шэпяцюк.
- Сяргей Шэпецюк: Некаторыя гульцы спрабуюць перакласці сваю адказнасць на іншых
- "Цудоўная шасцёрка" і наступствы
- Сяргей Шэпяцюк: Па ходу гульні праблем асаблівых не адчувалі, усё атрымлівалася
- Сяргей Шэпяцюк: Мы сёння аказаліся не гатовыя да гульні, на жаль...
- Сяргей Шэпяцюк: Не было той канцэнтрацыі, на якую настройвалі хлопцаў













