Галоўны трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі пасля паразы ва Ўфе ад “Салавата Юлаева” (1:4) павіншаваў каманду Вячаслава Быкава і Ігара Захаркіна з перамогай у рэгулярным чэмпіянаце і пажадаў ёй удалага выступлення ў плэй-оф, паведамляе “Спорт-Экспресс” са спасылкаю на афіцыйны сайт уфімскага клубу.
“Цяжка штосьці казаць… Каманды вырашаюць зараз розныя задачы. У нас сёння быў адзіны станоўчы фактар: у трэцім перыядзе мы не прапусцілі, гуляючы “тры на пяць”, ды і ўвогуле ў меншасці. Застаецца толькі павіншаваць каманду “Салават Юлаеў” з перамогай і з заваяваннем Кубка кантынента, з першым месцам ў рэгулярным чэмпіянаце. І жадаю вашай камандзе ўдачы ў плэй-оф“, – падае афіцыйны сайт уфімскага клуба словы настаўніка дынамаўцаў.
ФОТА: interfax.by













