Бясплатны хостынг

КХЛ прэзентавала свае новыя трафеі

Апублікавана Сяргей Кулыба on Сак 5th, 2010 у рубрыцы КХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

4 сакавіка ў Маскве адбылася прэзентацыя трох трафеяў Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе афіцыйны сайт Кнтынентальнай хакейнай лігі. Першы – “Кубак Кантынента” – прыз камандзе, якая заняла першае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, які ў цяперашнім сезоне завяршаецца 7 сакавіка. Два іншых кубка – “Пераможцу канферэнцыі “Захад” і “Пераможцу канферэнцыі “Усход” – прызы фіналістам плэй-оф, якія выйгралі ў фіналах сваіх канферэнцый.

Прэзентаваў трафеі прэзідэнт КХЛ Аляксандр Мядзведзеў.

- Кубак Кантынента будзе ўручацца пераможцу рэгулярнага чэмпіянату па заканчэнні матчаў заключнага гульнявога дня турніру, - паведаміў ён. – Для выбару назвы трафея было арганізавана галасаванне заўзятараў на афіцыйным сайце Лігі. У выніку, прыз пераможцу рэгулярнага чэмпіянату атрымаў імя “Кубак Кантынента” – цалкам ўдалая, на мой погляд, назва, сугучная назве нашай Лігі. Мабыць, два іншых трафея – кубкі “Пераможцу канферэнцыі “Захад” і ”Пераможцу канферэнцыі “Усход”, – хакеісты камандаў, якія прабіліся ў фінал плэй-оф, па хакейнай традыцыі, не стануць браць у рукі. Бо іх мэтай будзе галоўны прыз – Кубак Гагарына.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!