Абаронца «Эдмантан Ойлерз» Шэлдан Сурэй выбыў са строю да канца сезона з-за праблем з правай рукой. Дактары выявілі запаленне на месцы, дзе была зробленая аперацыя. Па іх словах, яно можа быць вельмі сур’ёзным.
У гэтым сезоне Сурэй згуляў у 37 матчах, набраў 13 (4+9) ачкоў, мае адзін з горшых паказчыкаў карыснасці ў камандзе -19, а таксама 65 хвілін штрафу ў пасіве.
Меркавалася, што абаронца мог пакінуць «Эдмантан» перад дэдлайнам, але навіна аб яго траўме спужала верагодных пакупнікоў.













