У другім чвэрцьфінальным матчы фаварыт пары “Шахцёр” – “Нёман” здабыў “сухую” перамогу. Дзве з трох шайбаў былі закінутыя яшчэ ў першым перыядзе, трэцяя – у першай пяціхвілінцы другога. Пасля чарговай перамогі лік у серыі стаў 2:0 на карысць “гарнякоў”. Цяпер падапечным Сяргея Шэпецюка дастаткова здабыць у Гродне адну перамогу, каб выйсці ў паўфінал чэмпіянату Беларусі.
Шайбы ў матчы забівалі Віктар Андрушчанка (на ягоным рахунку таксама галявая перадача), Максім Балмачных і Алег Шафарэнка (таксама зрабіў галявую перадачу).
Цікавы эпізод меў месца ўжо пасля трох закінутых шайбаў. Нападнік “Нёмана” Алег Благі пасля таго як гульня была ў чарговы раз спыненая, наўмысна кінуў па варотах “Шахцёра”. Адстойваць “сухасць” фінскага брамніка “гарнякоў” рушыў Максім Балмачных, які спрабаваў выклікаць саперніка на паядынак. Аднак бойку, што ўжо ледзь не распачалася, загасілі суддзі. Балмачных за грубасць быў пакараны 2 хвілінамі штрафу, Благому давялося сядзець на лаўцы штрафнікоў усе 10 хвілінаў.
Наступны матч серыі адбудзецца 5 сакавіка ў Гродне.
ШАХЦЁР (САЛІГОРСК) – НЁМАН (ГРОДНА) 3:0 (2:0, 1:0, 0:0)
02.03.2010@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс. 1300 (1800) глядачоў.
СУДДЗІ: Яраслаў ЗАЎГАРОДНІ (Мінск), Максім СІДАРЭНКА (Мінск), Васіль Каляда (Мінск), Мікалай Разумовіч (Мінск).
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса, Гарачэўскіх; Світа – Башко (к), Вік. Андрушчанка – Шафарэнка – Кулакоў; Сушко – Антонаў, Балмачных – Кавыршын – Чупрыс; Люткевіч – Шведаў, Камбовіч – Ул. Міхайлаў – Страхаў; Нагачоў, Яфіменка, В. Макрыцкі. Галоўны трэнер: Сяргей ШЭПЯЦЮК.
НЁМАН: Зарудны, Ходзін; Мядзведзеў (к) – Пракопчык, Лісічкін – Малашкевіч – Ластавецкі; Гарошка – Саяпін, Панцыраў – Ар. Бондараў – Паўловіч; Ядзешка – Ал. Благі, Гарбуноў – Макс. Якаўлеў – Рэмезаў; С. Маляўка – Мядзель – Лупандзін. Галоўны трэнер: Дзмітрый КРАЎЧАНКА.
ШАЙБЫ:
06:38 1-0 Вік. Андрушчанка (Світа, Шафарэнка);
11:04 2-0 Балмачных (Кавыршын, Вік. Андрушчанка – больш.);
24:35 3-0 Шафарэнка (Кулакоў, Башко – больш.).
БРАМНIКI: Окса (00:00-60:00 – 100,0 %) – Зарудны (00:00-60:00 – 87,5 %).
КIДКI: 24-25 (8-5, 11-7, 5-13).
ШТРАФЫ: 14-16 (6-2, 4-14, 4-0).
ШАХЦЁР: Вік. Андрушчанка – 4, Башко, Страхаў, Балмачных – 4, Яфіменка.
НЁМАН: Малашкевіч, Ар. Бондараў, Ал. Благі – 12.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Міка ОКСА, Яўген КАВЫРШЫН (Шахцёр) – Максім ЯКАЎЛЕЎ (Нёман).













