У чвэрцьфінальным матчы салігорскага “Шахцёра” і гарадзенскага “Нёмана” сенсацыі не адбылося. Фарм-клуб мінскага “Дынама” не без пэўных праблем, але ж разабраўся з гарадзенцамі. На пятай хвіліне сустрэчы госці адкрылі лік, рэалізаваўшы колькасную перавагу, але да экватару матчу “гарнякі” не толькі аднавілі перавагу, але і змаглі вырвацца наперад. Апошняя шайба гарадзенцаў, якую яны закінулі ў меншасці на 54-й хвіліне сустрэчы, толькі скараціла разрыў у ліку, але расклад сіл не змяніла.
Галявым дублям у матчы вызначыўся нападнік “Шахцёра” Максім Балмачных. Таксама галы ў гаспадароў забівалі Аляксандр Кулакоў, у якога таксама галявая перадача, і Аляксей Страхаў. Дзве галявыя перадачы на рахунку Алега Шафарэнкі. У складзе “Нёмана” закінутымі шайбамі вызначыліся Алег Благі і Сяргей Маляўка.
Брамнік гасцей Аляксандр Зарудны адбіў 32 з 36 кідкоў па сваіх варотах і быў прызнаны адным з лепшых гульцоў матчу.
ШАХЦЁР (САЛІГОРСК) – НЁМАН (ГРОДНА) 4:2 (0:1, 3:0, 1:1)
01.03.2010@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс. 1010 (1800) глядачоў.
СУДДЗІ: Максім СІДАРЭНКА (Мінск), Яраслаў ЗАЎГАРОДНІ (Мінск), Васіль Каляда (Мінск), Мікалай Разумовіч (Мінск).
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса, Гарачэўскіх; Башко (к) – Світа, Кулакоў – Шафарэнка – Вік. Андрушчанка; Антонаў – Сушко, Чупрыс – Кавыршын – Балмачных; Шведаў – Люткевіч, Страхаў – Ул. Міхайлаў – Камбовіч; Яфіменка. Галоўны трэнер: Сяргей ШЭПЯЦЮК.
НЁМАН: Зарудны, Шлыкаў; Мядзведзеў (к) – Пракопчык, Мядзель – Ар. Бондараў – Панцыраў; Саяпін – Гарошка, Лісічкін – Малашкевіч – Арлюк; Ядзешка – Ал. Благі, Рэмезаў – Макс. Якаўлеў – Гарбуноў; Ластавецкі – К. Міхайлаў – Феакцістаў; С. Маляўка. Галоўны трэнер: Дзмітрый КРАЎЧАНКА.
ШАЙБЫ:
04:23 0-1 Ал. Благі (Гарбуноў – больш.);
27:25 1-1 Страхаў (Ул. Міхайлаў, Камбовіч – больш.);
30:55 2-1 Балмачных (Кулакоў, Шафарэнка);
32:43 3-1 Кулакоў (Шафарэнка, Вік. Андрушчанка);
43:41 4-1 Балмачных (Чупрыс);
53:03 4-2 С. Маляўка (Рэмезаў, Мядзведзеў – меньш.).
БРАМНIКI: Окса (00:00-60:00 – 87,5 %) – Зарудны (00:00-60:00 – 88,9 %).
КIДКI: 36-16 (13-7, 16-2, 7-7).
ШТРАФЫ: 12-18 (4-2, 2-10, 6-6).
ШАХЦЁР: Башко, Балмачных, Кулакоў, Шафарэнка, Чупрыс – 4.
НЁМАН: Пракопчык, Ал. Благі – 6, Панцыраў, С. Маляўка, Гарошка, К. Міхайлаў – 4.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Яраслаў ЧУПРЫС, Аляксандр КУЛАКОЎ (Шахцёр) – Алег МАЛАШКЕВІЧ (Нёман).













