Прапусціўшы на 10-й хвіліне першую шайбу, дзеючы чэмпіён Беларусі хутка выправіў сітуацыю і крыху болей чым праз дзве хвіліны зраўняў лік, а да сярэдзіны трэцяга перыяду давёў сваю перавагу ўжо да трох шайбаў. Рэалізацыя “Віцебскам” двайной колькаснай перавагі на апошняй хвіліне сустрэчы ўжо не магла змяніць расклад. Цалкам прадказальная перамога фаварыта.
На рахунку Аляксандра Мацярухіна і Андрэя Сцяпанава па голу і галявой перадачы. Таксама за “Юнацтва” забівалі Сяргей Ярковіч і Дзмітрый Дудзік. Шайбы “Віцебска” закінулі Данііл Арлоў і Васіль Паланіцкі.
Сяргей Шабанаў, які стаў лепшым брамнікам рэгулярнага чэмпіянату, здаецца канчаткова спісаны глаўкамам мінчукоў у запас. Па нашай інфармацыі абараняць вароты чэмпіёна ў плэй-оф будуць Віталь Бялінскі і Максім Малюцін, які напрыканцы лютага перайшоў да каманды Міхаіла Захарава з “Віцебску”.
ЮНАЦТВА-МІНСК – ВІЦЕБСК 4:2 (1:1, 2:0, 1:1)
01.03.2010@18:30. г. Мінск, Каток ХК “Юнацтва-Мінск”. 580 (760) глядачоў.
СУДДЗІ: Валерый ЖАГЛОЎ (Наваполацк), Віктар ПЛЯЦ (Наваполацк), Валерый Гацуля (Мінск), Уладзімір Руф (Мінск).
СКЛАДЫ:
ЮНАЦТВА: Бялінскі, Малюцін; Талкуноў – Шэлег, Ал. Цімчанка – Сянькевіч – Мацярухін (к); Радзінскі – Баранаў, Дудзік – Кітараў – К. Захараў; Ярковіч – Астравушка, Ан. Сцяпанаў – Курылін – Слыш; Клачкоў – Каролік – Яноўскі. Галоўны трэнер: Міхаіл ЗАХАРАЎ.
ВІЦЕБСК: Шыбанаў, Бандарэнка; Паланіцкі (к) – Наварэнка, Ерашоў – Гнідэнка – Вострыкаў; В. Цімчанка – Арлоў, Каштанаў – Камароў – Вінакураў; Пульвер – Глінкін, Голубеў – Гярлоўскі – Абакунчык; Яг. Сцяпанаў – Варонін – Ант. Елісеенка; Афанасьеў. Галоўны трэнер: Сяргей КАРАЛЁЎ.
ШАЙБЫ:
09:49 0-1 Арлоў (Голубеў);
12:00 1-1 Ярковіч (Астравушка, Ан. Сцяпанаў – больш.);
36:05 2-1 Дудзік (Мацярухін, Баранаў – больш.);
39:23 3-1 Мацярухін (Ал. Цімчанка);
51:14 4-1 Ан. Сцяпанаў (К. Захараў);
59:39 4-2 Паланіцкі (Наварэнка, Вострыкаў – +2 больш.).
БРАМНIКI: Бялінскі (00:00-60:00 – 92,9 %) – Шыбанаў (00:00-58:48, 59:39-60:00 – 90,5 %).
КIДКI: 42-28 (7-10, 20-8, 15-10).
ШТРАФЫ: 16-14 (2-2, 4-6, 10-6).
ЮНАЦТВА: Кітараў, Дудзік, Мацярухін, Радзінскі, Клачкоў, Ал. Цімчанка, Курылін, Яноўскі.
ВІЦЕБСК: Вінакураў – 6, Шыбанаў, Пульвер, В. Цімчанка – 4.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Віталь БЯЛІНСКІ, Андрэй СЦЯПАНАЎ (Юнацтва) – Васіль ПАЛАНІЦКІ (Віцебск).













