У суботу, 27 лютага, зборная Беларусі вярнулася ў Мінск з Алімпіяды ў Ванкуверы. Зборную сустрэлі в.а. старшыні ФХРБ Уладзімір Швабоўскі і дзяржаўны трэнер Генадзь Сцяпанаў, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі. Па прылёце галоўны трэнер нашай каманды Міхаіл Захараў даў ацэнку выступленню беларусаў на Алімпіядзе:
“Лічу, што за выступ нам можна ставіць моцную чацвёрку, – сказаў Міхаіл Захараў. – У нас не было ніводнага правальнага матча, з кожнай гульнёй мы прагрэсіравалі. Паверце, стварыць ідэальную каманду за такі кароткі час, які быў у нас, нерэальна. Вельмі дапамог нам Дэйв Льюіс, які адказваў за гульню абаронцаў. Ён сапраўдны прафесіянал. Да падапечных прэтэнзій няма. Увогуле мяне здзівіла тое, як хлопцы змагаліся, біліся, не здаваліся ў любой сітуацыі. Дзякуй ім“, – сказаў Міхаіл Захараў.
ФОТА: БелаПАН
- Міхаіл Захараў: "У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных"
- Зборная Беларусі выйграла першы кантрольны матч супраць Швейцарыі (АБНОЎЛЕНА)
- Хамутоў не паедзе на Алімпіяду са зборнай Беларусі
- АЛІМПІЯДА: Сцяг беларускай зборнай на Алімпіядзе-2010 панясе Алег Антоненка
- АЛІМПІЯДА: Першым фіналістам хакейнага турніру стала зборная ЗША














