Бясплатны хостынг

НХЛ: “Дэтройт” выставіў Брэда Мэя на драфт адмоваў

Апублікавана hockeyby.org on Лют 13th, 2010 у рубрыцы НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Брэд Мэй на працы

Брэд Мэй на працы

Заўтра ў склад “Дэтройту” вяртаецца абаронца Андрэас Лілья. Але каб вывесці яго са спісу траўміраваных, “чырвоным крылам” неабходна расчысціць месца пад столям заробкаў аб’ёмам больш за 1 мільён даляраў. Першай ахвярай стаў ветэран-нападнік Брэд Мэй, які ў пятніцу быў выстаўлены на драфт адмоваў. Але пакуль да сярэдзіны дня суботы форварда адправілі ў фарм-клуб “Дэтройта” “Гранд Рапід Грыфінс” (АХЛ), за які дарэчы выступае беларус Сяргей Коласаў.

Андрэас Лілья зараз аднаўляецца пасля траўмы ў складзе “Грыфонаў”, але каб заявіць яго ў склад “Дэтройту”, клуб мусіць скараціць сваю плацежную ведамасць на 1,2 мільёны даляраў. Гэта патрэбна каб укласціся пад столь заработкаў усталяваны НХЛ. Адмовай ад паслуг Брэда Мэя “крылы” вызвалілі толькі 500 тысяч і гэтага недастаткова, але згодна з мараторыям на абмены, які будзе дзейнічаць пад час алімпійскіх гульняў, гэтага досыць на бягучы момант.

Мэй быў у пятніцу на Джо Луіс Арэне, але не катаўся разам з камандай і быў недаступны для прэсы. “Ён зрабіў рэальна добрую працу для нас, ён сапраўды добры камандны гулец, добры прафесіянал і проста добры чалавек, – сказаў галоўны трэнер “Дэтройта” Майк Бэбкак. – Але рэальнасць такая, што мы ўсё яшчэ ў бізнэсе, і даляры проста так ня валяцца з неба. Мы вымушаны былі прыняць такое рашэнне“.

38-гадовы Брэд Мэй падпісаў кантракт з “Дэтройтам” у кастрычніку мінулага году і выконваў у камандзе функцыі тафгая. “Чырвоныя крылы” сталі ягонай сёмай камандай за 18 сезонаў у НХЛ.

ФОТА: Getty Images

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!