Бясплатны хостынг

За Баранавіцкі лядовы палац дзяржава пераплаціла 660 мільёнаў рублёў

Апублікавана hockeyby.org on Лют 11th, 2010 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, МІЖ ІНШЫМ.... Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Баранавіцкі лядовы палац

Баранавіцкі лядовы палац

Такія падлікі атрымаліся па выніках праверкі. Па падліках супрацоўнікаў Камітэту дзяржкантролю, кошт будаўніча-мантажных работ на Баранавіцкім лядовым палацы завышаны амаль на 660 мільёнаў рублёў.

Як ні дзіўна, генпадрадчык – будтрэст №25 не заўважаны ў завышэнні коштаў выкананых работ. Праўда, будтрэст зэканоміў шмат матэрыялаў: выкарыстаў іх менш, чым планавалася, што не заўсёды станоўча ўплывала на якасць выкананага, лічаць дзяржкантралёры.

Больш за ўсіх завысілі кошт сваіх работ субпадрадчыкі. Кіраўнікі мантажнага ўпраўлення завысілі іх на 300 мільёнаў рублёў. Таксама яны павышалі кошты будматэрыялаў. Вялікая частка начальнікаў упраўлення пакінула ў сувязі з гэтым свае пасады. Так, метр паветраводу гэтае прадпрыемства набывала за 52 тысячы рублёў, а на паперы праходзіў па цане 76 тысяч рублёў.

Значна завышалі кошты на свае матэрыялы такія фірмы, як “Аграбуд”, “Баранавіцкія аконныя сістэмы”.

Між тым старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэту дзяржкантролю Мікалай Швай лічыць, што для аб’екта коштам 92 мільярды рублёў суму перавышэнняў можна лічыць нязначнай.

КРЫНІЦА: Еўрапейскае радыё для Беларусі
ФОТА: Intex-press

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!