Бясплатны хостынг

НХЛ: “Караліна” здабыла перамогу над “Флорыдай”

Апублікавана hockeyby.org on Лют 10th, 2010 у рубрыцы ІМГНЕННЕ, НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Танцы на лёдзе - Брэндан Сатэр (Флорыда) і Стэфан Уэйс (Караліна)

Танцы на лёдзе - Брэндан Сатэр (Флорыда) і Стэфан Уэйс (Караліна)

Ужо ў трэці раз запар “Караліна” перамагае без свайго асноўнага брамніка Кэма Ўорда, які атрымаў траўму спіны. Да таго ж цікава, што ў гэтых трох матчах “ураганы” прапусцілі ўсяго толькі пяць галоў. І нягледзячы на тое, што каманда знаходзіцца ў падвале турнірнай табліцы, яе гульцы на апошніх тыднях дэманструюць свой лепшы хакей. Брамніку “Караліны” Мэні Легасі для перамогі дастаткова было зрабіць усяго толькі 19 сэйваў, у той час як ягоны візаві Томаш Вакоўн меў працы значна болей.

“Флорыда” намагалася выратаваць становішча, калі на апошніх хвілінах матчу зняла брамніка, але ў выніку толькі атрымала яшчэ адну прабоіну ў пустыя вароты. Фінскі форвард “ураганаў” Туома Рууту крыху пасунуў “пантэр” ад зоны плэй-оф.

КАРАЛІНА ХАРЫКЕЙНС – ФЛОРЫДА ПАНТЭРС 4-1 (0-0, 2-1, 2-0).
10.02.2010@02:08. RBC Цэнтр, 18393 глядачоў.
СУДДЗІ: Франсуа СЭН-ЛАРАН, Цім ПІЛ, Цім Новак, Браян Панчыч.
ШАЙБЫ:
25:28 1-0 Юсі ЁКІНЕН (Эрык Стаал, М. Кален – больш.);
29:36 1-1 Коры СЦІЛМАН (Стэфан Уэйс, Браян Мак-Кейб);
33:00 2-1 Ёні ПІТКАНЕН (Раян Уітні, Аарон Уорд);
43:11 3-1 М. КАЛЕН (Цім Глісан, Том Кастопулас);
58:46 4-1 Туома РУУТУ (Стэфан Йель, М. Кален – пуст. вар.).
БРАМНІКІ: Мэні Легасі (60:00, 1-20 = 95,0%) – Томаш Вакоўн (59:38, 3-29 = 89,7%).
КIДКI: 30-20 (9-8, 13-7, 8-5).
ШТРАФЫ: 18-18 (10-14, 2-2, 6-2).
ЗОРКІ: М. КАЛЕН (Караліна Харыкейнс), Ёні ПІТКАНЕН (Караліна Харыкейнс), Цім ГЛІСАН (Караліна Харыкейнс).

Нягледзячы на перамогу “Караліне” не ўдалося змяніть сваё турнірнае становішча і зараз “ураганы” з 51 ачком пасля 59 матчаў займае перадапошняе 14 месца ва Ўсходняй канферэнцыі. “Флорыда”, якая знаходзіцца ў тым жа Паўднёва-усходнім дывізіёне, пасля такой жа самай колькасці гульняў мае 57 ачкоў і месціцца ў турнірнай табліцы на два радкі вышэй.

ФОТА: Gregg Forwerck/NHLI via Getty Images

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!