Бясплатны хостынг

НХЛ: “Анахайм” супыніў пераможнае шэсце “Лос-Анжэлеса”

Апублікавана hockeyby.org on Лют 9th, 2010 у рубрыцы ІМГНЕННЕ, АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ, НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Першая зорка матчу Коры Пэры аддаў сваю клюшку заўзятарам

Першая зорка матчу Коры Пэры аддаў сваю клюшку заўзятарам

Нападнік “Анахайма” Коры Пэры зарабіў у сённяшнім матчы 3 (1+2) ачкі і паставіў кропку на дзевяціматчавай пераможнай серыі “каралей” з Лос-Анжэлеса. Закінуў шайбу ў вароты гасцей і чалец алімпійскай зборнай Канады Раян Гецлаф, але ён з-за расцягнення левай нагі быў вымушаны пакінуць пляцоўку ў другім перыядзе. Дзве шайбы “Лос-Анжэлеса” ў выкананні Оскара Мёлера і Анжэ Капітара не выратавалі “каралей”, якія не прайгравалі з 11 студзеня. Дарэчы, Мёлер, які адкрыў лік у сённяшняй сустрэчы, сваім голам перарваў персанальную галявую “засуху”, што доўжылася на працягу апошніх 15 матчаў.

Рэзервовым брамнікам у “качак” сёння быў Веса Тоскала, які перайшоў у каманду ў выніку абмена з “Таронта”, куды ў адказ паехаў Жан-Себасцьян Жыгер. Але Тоскала ў адрозненне ад свайго калегі, які ўжо паспеў зрабіць два шатаўты ў трох матчах, фактычна ўпершыню апрануў новую форму. Весь мінулы тыдзень фін быў вымушаны вырашаць іміграцыйныя пытанні.

АНАХАЙМ ДАКС – ЛОС-АНЖЭЛЕС КІНГС 4-2 (1-1, 3-1, 0-0).
09.02.2010@05:08. Хонда Цэнтр, 16033 глядачоў.
СУДДЗІ: Браян ПАЧМАРА, Келі САЗЭРЛЕНД, Лоні Кэмеран, Марк Уэлер.
ШАЙБЫ:
12:31 0-1 Оскар МЁЛЕР (Аляксандр Фралоў);
18:30 1-1 Цему СЕЛЯНЕ (Коры Пэры, Саку Койву – больш.);
23:27 2-1 Раян ГЕЦЛАФ (Коры Пэры, Р. Уітні);
26:24 3-1 Саку КОЙВУ (Цему Селяне, Скот Нідэрмаер – больш.);
38:06 3-2 Анжэ КАПІТАР (Раян Сміт, Дру Даўгці);
38:30 4-2 Коры ПЭРЫ (Р. Уітні, С. Эмінджэр).
БРАМНІКІ: Ёнас Хілер (59:51, 2-37 = 94,6%) – Джонатан Куік (58:20, 4-33 = 87,9%).
КIДКI: 33-37 (9-7, 17-12, 7-18).
ШТРАФЫ: 10-10 (4-6, 4-4, 2-0).
ЗОРКІ: Коры ПЭРЫ (Анахайм Дакс), Саку КОЙВУ (Анахайм Дакс), Скот НІДЭРМАЕР (Анахайм Дакс).

“Анахайм” пасля сённяшняй перамогі займае 11 месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы ў сваім актыве 63 ачка пасля 59 матчаў. “Лос-Анжэлес” там жа на захадзе НХЛ мае 75 ачкоў пасля такой жа самай колькасці матчаў і займае пяты радок турнірнай табліцы.

ФОТА: Debora Robinson/NHLI via Getty Images

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!