
Мэцью Ламбардзі зацідвае адзін з двух сваіх галоў сённяшняга матчу
Здаецца Дэйв Ціпет у сваім першым сезоне на пасадзе галоўнага трэнера рухаецца ў правільным накірунку. Некалі скромныя “каёты” заваявалі сёння 36-ю перамогу ў чэмпіянаце, гэта столькі, колькі каманда заваявала за ўвесь мінулы сезон. Але Ціпет здаецца не надае ніякай увагі гэтаму факту. “Мяне не было тут у мінулым сезоне і таму гэта неістотна для мяне, – сказаў галоўны трэнер пасля матчу. – Мы павінны атрымаць значна болей, калі мы хочам атрымаць тое, што мы збіраемся атрымаць у гэтым годзе“, – дадаў ён.
Гэта была мабыць самая лёгкая перамога каманды, якая толькі ўлетку выйшла з працэдуры банкруцтва. І ў гэтым матчы 33 сэйвы Іллі Брызгалава, дубль Мэцью Ламбардзі, а таксама гол і дзве перадачы Роберта Ланга зрабілі сваю справу. Адзінае, што змаглі зрабіць некалі грозныя “нафтавікі”, гэта гол прэстыжу, які на 56-й хвіліне закінуў Дасцін Пэнэр.
ФІНІКС КАЁЦІС – ЭДМАНТАН ОЙЛЕРС 6-1 (2-0, 2-0, 2-1).
09.02.2010@04:38. Джобінг.ком Арэна, 13421 глядачоў.
СУДДЗІ: Керы ФРЭЙЗЕР, Йен УОЛШ, Майк Цвік, Джэй Шэрэрс.
ШАЙБЫ:
09:58 1-0 Эд ЖОВАНОЎСКІ (Роберт Ланг, Мэцью Ламбардзі);
19:29 2-0 Мэцью ЛАМБАРДЗІ (Шэйн Доан, Роберт Ланг);
21:11 3-0 Мэцью ЛАМБАРДЗІ (Джэймс Вандэрмер, Шэйн Доан);
25:48 4-0 Джэймс ВАНДЭРМЕР (Мэцью Ламбардзі, Марцін Ханзал);
44:19 5-0 Радзім ВРБАТА (Мэцью Ламбардзі);
51:40 6-0 Роберт ЛАНГ (Т. П’ят);
55:32 6-1 Дасцін ПЭНЭР (Роберт Нільсан).
БРАМНІКІ: Ілля Брызгалаў (59:56, 1-34 = 97,1%) – Джэф Дэслар’е (60:00, 6-33 = 81,8%).
КIДКI: 33-34 (12-13, 10-9, 11-12).
ШТРАФЫ: 18-16 (6-0, 0-4, 12-12).
ЗОРКІ: Мэцью ЛАМБАРДЗІ (Фінікс Каёціс), Ілля БРЫЗГАЛАЎ (Фінікс Каёціс), Радзім ВРБАТА (Фінікс Каёціс).
“Фінікс” пасля гэтай перамогі мае 77 ачкоў у 60 сустрэчах і займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі. “Эдмантан” пасля 34 паразы ў сезоне мае на сваім рахунку 42 ачка пасля 58 матчаў і займае апошняе месца ў лізе.
ФОТА: Norm Hall/NHLI via Getty Images













