
Яўген Набокаў робіць чарговы сэйв
Сапраўды ня так важна дзе зараз гуляе “Сан-Хасэ”, болей важна тое, што “акулы” працягваюць перамагаць. Сённяшнюю перамогу за сем хвілін да фінальнай сірэны зрабіў Раян Клавэ, які з нічыей 2:2 зрабіў перамогу 3:2. Свой унёсак у агульны поспех зрабіў і брамнік Яўген Набокаў, які зрабіў 32 сэйвы і быў прызнаны першай зоркай матчу. Першыя прабоіны за тры гульні ў форме “Таронта” атрымаў Жан-Себасцьян Жыгер. Брамнік перайшоў да “кляновых лістоў” у выніку абмена з “Анахаймам” і ў першых двух гульнях за новую каманду зрабіў два шатаўты.
ТАРОНТА МЭЙПЛ ЛІФС – САН-ХАСЭ ШАРКС 2-3 (1-0, 1-2, 0-1).
09.02.2010@02:04. Эйр Канада Цэнтр, 19460 глядачоў.
СУДДЗІ: Біл МАК-КРЫРЫ, Грэг КІМЭРЛІ, Сціў Мілер, Джын Морын.
ШАЙБЫ:
10:36 1-0 Тайлер БОЗАК (Філ Кесэль);
23:17 1-1 Дэн БОЙЛ (Дэні Хітлі, Джо Торнтан);
25:41 1-2 Джо ПЕВЕЛЬСКІ (Дэвін Сетагучы);
39:09 2-2 Філ КЕСЭЛЬ (Дзіён Фанёф, Томаш Каберле – больш.);
53:21 2-3 Раян КЛАВЭ (Дэвін Сетагучы, Роб Блэйк).
БРАМНІКІ: Жан-Себасцьян Жыгер (58:34, 3-26 = 88,5%) – Яўген Набокаў (60:00, 2-34 = 94,1%).
КIДКI: 34-26 (13-7, 13-9, 8-10).
ШТРАФЫ: 14-16 (7-7, 7-7, 0-2).
ЗОРКІ: Яўген НАБОКАЎ (Сан-Хасэ Шаркс), Дзіён ФАНЁФ (Таронта Мэйпл Ліфс), Джо ПЕВЕЛЬСКІ (Сан-Хасэ Шаркс).
“Сан-Хасэ” скараціла разрыў з “Вашынгтонам” да аднаго ачка і зараз з 87 ачкамі пасля 59 матчаў лідыруе ў Заходняй канферэнцыі і займае другое агульнае месца ў лізе. “Таронта” пасля сённяшняй паразы з 49 ачкамі пасля 60 матчаў застаецца на апошнім 15 месцы на ўсходзе НХЛ.
ФОТА: Claus Andersen/Getty Images













