У адзіным матчы, што адбыўся сёння ў межах Адкрытага чэмпіянату Беларусі, кіеўскі “Сокал” у серыі булітаў здабыў перамогу над магілёўскім “Хімвалакном” (4:3 бул). Магілеўчане, прайграючы змаглі на 57-й хвіліне матчу перавесці гульню ў авертайм, а потым і давесці справу да серыі булітаў. Але ж калі гаспадары рэалізавалі дзве папыткі з двух, то гульцам “Хімвалакна” ў хакейнай латарэі не пашчасціла.
Вадзім Аверкін і Андрэй Рамаданаўскі зрабілі пад час гульні галявыя дублі. На рахунку кіеўляніна Рамана Сальнікава дзве перадачы і адзін з двух рэалізаваных “Сокалам” пасляматчавых булітаў.
Па выніках сустрэчы кіеўскі “Сокал” вярнуўся на трэці радок турнірнай табліцы. Ягоны разрыў як з салігорскім “Шахцёрам”, што месціцца на другім радку, так і з “Гомелем”, які ідзе чацвёртым, складае 2 ачкі.
СОКАЛ (КІЕЎ) – ХІМВАЛАКНО-МАГІЛЁЎ 4:3 бул (1:1, 2:1, 0:1, 0:0, 1:0)
08.02.2010@13:00. пгт Бравары, Лядовая арэна ГЗЦ “Тэрмінал”. 220 (1500) глядачоў.
СУДДЗІ: Васіль БЫКОЎСКІ (Віцебск), Аляксандр Гаварун (Кіеў), Максім Калеснічэнка (Кіеў).
ШАЙБЫ:
08:17 1-0 Аверкін (Літвіненка, Пабеданосцаў);
14:56 1-1 Рамаданаўскі (Баразенка, Летаў – больш.);
28:34 2-1 Слюсар (Р. І. Сальнікаў);
37:16 2-2 Рамаданаўскі (Гаранін, Баразенка);
37:49 3-2 Пабеданосцаў (Аверкін, Р. І. Сальнікаў – больш.);
56:08 3-3 Царэгародцаў (Р. М. Сальнікаў);
65:00 4-3 Аверкін (буліт).
БРАМНIКI: Сімчук (00:00-65:00 – 90,9 %) – Грышукевіч (00:00-65:00 – 90,6 %).
КIДКI: 33-33 (6-10, 13-11, 9-9, 4-3).
ШТРАФЫ: 6-12 (4-2, 2-8, 0-2, 0-0).
СОКАЛ: Матвійчук, Гунько, Пабеданосцаў.
ХІМВАЛАКНО: Р. Магдзееў, Гарбачоў, Тамілін – 4, Р. М. Сальнікаў, Гаранін.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Аляксандр ПАБЕДАНОСЦАЎ, Раман САЛЬНІКАЎ (Сокал) – Андрэй РАМАДАНАЎСКІ (Хімвалакно).
- АЧРБ: Дубль Есаулава прынес "Гомелю" першую перамогу ў новым годзе
- АЧРБ: 19-гадовы брамнік "Сокала" зрабіў першы "шатаут" у кар'еры
- Сяргей Усанаў: Жаданне ў хлопцаў пераплюхвала розум
- Андрэй Скабелка: У каманды, якая прэтэндуе на высокія месцы павінен быць інстынкт драпежніка
- АЧРБ: Жыдкіх закінуў 100-ю шайбу ў чэмпіянатах Беларусі, "Гомель" разграміў "Ліепаяс Металургс"













