
Глен Метраполіт (Манрэаль) супраць Марка Саварда (Бостан)
Галявы дубль Марка Штурма і шатаут брамніка “Бостана” Тууккі Раска нарэшце прынес “мядзведзям” такую доўгачаканую перамогу. Каманда не магла перамагчы перад сваімі трыбунамі ажно з 30 снежня мінулага году, а агульная серыя прайграных матчаў цягнулася ўжо на працягу апошніх дзесяці сустрэч. У другім перыядзе Раск згуляў проста фантастычна, супыніўшы ўсе 15 кідкоў “Манрэаля”, пры тым што ягоныя партнёры зрабілі за гэты час усяго тры кідкі па варотах Яраслава Галака. Сённяшні шатаут стаў чацвёртым у ягонай НХЛ-аўскай кар’еры.
Цікава, што 11 параз запар “Бостан” зазнаваў толькі аднойчы за сваю гісторыю. Тая серыя мела месца з 3 снежня 1924 г. па 5 студзеня 1925 г. Паўтору сумнага рэкорду сёння на шчасце гульцоў і заўзятараў каманды не адбылося.
МАНРЭАЛЬ КАНАДЗІЕНС – БОСТАН БРУІНС 0-3 (0-2, 0-0, 0-1).
07.02.2010@22:16. Бэл Цэнтр, 21273 глядачоў.
СУДДЗІ: Брэд МАЕР, Марк ЖАНЭТ, Джын Морын, Тор Нэльсан.
ШАЙБЫ:
17:32 0-1 Адам МАК-КУЭЙД (Марк Савард);
19:56 0-2 Марка ШТУРМ (Патрык Бержэрон, Здэна Хара);
49:49 0-3 Марка ШТУРМ (Патрык Бержэрон).
БРАМНІКІ: Яраслаў Галак (60:00, 3-27 = 88,9%) – Туукка Раск (60:00, 0-36 = 100,0%).
КIДКI: 36-27 (10-13, 15-3, 11-11).
ШТРАФЫ: 7-9 (7-7, 0-2, 0-0).
ЗОРКІ: Туукка РАСК (Бостан Бруінс), Марка ШТУРМ (Бостан Бруінс), Патрык БЕРЖЭРОН (Бостан Бруінс).
Пасля сённяшняга матчу “Бостан” з 59 ачкамі пасля 57 матчаў займае 9 радок турнірнай табліцы Ўсходняй канферэнцыі. Скачок адразу на два месцы наверх здаецца дадасць упэўненасці “мядзведзям”. “Манрэаль” пасля 60 матчаў мае 62 ачкі і зберагае 6 месца на ўсходзе НХЛ.
ФОТА: Francois Lacasse/NHLI via Getty Images













