
Вэрызон Цэнтр за некалькі гадзін да пачатку матча
Аляксандр Авечкін зрабіў свой першы хет-трык у сезоне, што дазволіла “Вашынгтону” адваяваць адставанне ў тры шайбы і ў дадатковы час перамагчы “Пітсбург” (5:4 ат). У складзе “пінгвінаў” па галявым дублі на рахунку Сідні Кросбі і Джордана Стаала, чаго было дастаткова амаль да заканчэння другой траціны матчу. Саперніцтва паміж гэтымі камандамі больш глыбокае чым процістаянне Кросбі – Авечкін. Спаборніцтва за перамогу ў фінале Ўсходняй канферэнцыі, якое мела месца ў мінулым годзе, відавочна праглядаецца і зараз. Аляксандр Авечкін пасля сённяшняга матчу стаў першым гульцом НХЛ, каму ў гэтым сезоне пакарыўся рубеж у 40 закінутых шайбаў.
Здаецца што на стан гульцоў “Пітсбурга” паўплывала невялічкая прыгода, што здарылася з камандай на шляху да Вашынгтона. Самалёт каманды ў другой палове дня ў суботу вылецеў з Манрэалю да Ньюарка (штат Нью-Джэрсі), адкуль астатнюю частку дарогі хакеісты ехалі аўтобусам. Прычынай такой прыгоды стаў снег, з-за якога ў Вашынгтоне ўсе выходныя быў закрыты аэрапорт.
ВАШЫНГТОН КЭПІТАЛС – ПІТСБУРГ ПІНВІНС 5-4 ат (0-2, 2-2, 2-0, 1-0).
07.02.2010@19:06. Вэрізон Цэнтр, 18277 глядачоў.
СУДДЗІ: Фрэдэрык Л’ЭКЬЕ, Цім ПІЛ, Цім Новак, Браян Мёрфі.
ШАЙБЫ:
06:59 0-1 Сідні КРОСБІ;
09:59 0-2 Сідні КРОСБІ (Яўген Малкін, Алекс Галігоскі – больш.);
29:01 1-2 Аляксандр АВЕЧКІН (Дж. Шульц);
31:43 1-3 Джордан СТААЛ (Т. Кенэдзі, Мэт Кук);
33:07 1-4 Джордан СТААЛ (Яўген Малкін);
37:12 2-4 Эрык ФЕР (Брэндан Морысан);
46:51 3-4 Аляксандр АВЕЧКІН (Том Поці, Ніклас Бэкстрам);
51:06 4-4 Аляксандр АВЕЧКІН (Майк Кнубл, Ніклас Бэкстрам);
62:49 5-4 Майк КНУБЛ (Аляксандр Авечкін, Майк Грын – больш.).
БРАМНІКІ: Жазэ Тэадор (62:43, 4-35 = 88,6%) – Марк-Андрэ Флеры (62:49, 5-34 = 85,3%).
КIДКI: 34-35 (15-9, 4-15, 11-11, 4-0).
ШТРАФЫ: 39-35 (19-9, 18-14, 2-0, 0-12).
ЗОРКІ: Аляксандр АВЕЧКІН (Вашынгтон Кэпіталс), Сідні КРОСБІ (Пітсбург Пінвінс), Эрык ФЕР (Вашынгтон Кэпіталс).
Пасля сённяшняга матчу “Вашынгтон” яшчэ болей замацаваў свае лідэрскія пазіцыі і з 88 ачкамі пасля 59 матчаў як і раней займае першае месца ў лізе. “Пітсбург” пасля такой жа самай колькасці матчаў мае 72 ачка і займае чацвёрты радок табліцы ва Ўсходняй канферэнцыі.
ФОТА: Mitchell Layton/NHLI via Getty Images













