
Абаронца “Каларада” і алімпійскай зборнай Беларусі Руслан Салей, які аднаўляецца пасля аперацыі на спіне, узяў удзел у лёдавай трэніроўцы “лавін”. Чакаецца, што 35-гадовы хакеіст, які у гэтым сезоне правёў ўсяго адзін матч за сваю каманду, зможа выйсці на лёд у складзе “Каларада” ўжо на наступным тыдні, паведамляе The Denver Post.
Акрамя гэтага, рэзка ўзраслі шанцы Руслана згуляць на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, якія могуць стаць для беларускага абаронцы трэцімі ў кар’еры. Лепшы хакеіст Беларусі 2003 і 2004 гадоў ужо браў удзел у Алімпійскіх гульнях у Нагана-98 і Солт-Лэйк-Сіці-2002.
ФОТА: newsdate.by
- Міхаіл Захараў: "У беларускім хакеі няма гульцоў, здольных замяніць Салея, Грабоўскага і Касціцыных"
- Зборная Беларусі выйграла першы кантрольны матч супраць Швейцарыі (АБНОЎЛЕНА)
- Грабоўскі зноў забівае, "Таронта" зноў прайграе
- Грабоўскі перамагае ў беларуска-канадзкім дзербі: вынікі дня ў НХЛ
- Расейскі "ураган" з Вашынгтону разбурае "ураганаў": агляд дня ў НХЛ













