
Даніэль Альфрэдсан супраць Жана-Себасцьяна Жыгера
Навічок “Таронта” брамнік Жан-Себасцьян Жыгер запісаў на свой рахунак шатаут у матчы супраць “Атавы” і супыніў тым самым пераможную серыю “сенатараў”. Ён зрабіў 30 сэйваў і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы. Жыгер, які перайшоў у “Таронта” толькі ў мінулую нядзелю, ужо здабыў у аўторак “сухую” перамогу над “Нью-Джэрсі”. Фанаты “кляновых лістоў” не супынялі ні на імгненне хвалю, якая бегла па трыбунах пад час усёй камерцыйнай паўзы ў трэцім перыядзе. Такім чынам заўзятары надалі пашаны свайму новаму галкіперу.
ТАРОНТА МЭЙПЛ ЛІФС – АТАВА СЕНАТАРС 5-0 (3-0, 1-0, 1-0).
07.02.2010@02:13. Эйр Канада Цэнтр, 19426 глядачоў.
СУДДЗІ: Крыс ЛІ, Дон ВАН-МАССЭНХОФ, Скот Дрыскал, Дэвід Брызбуа.
ШАЙБЫ:
04:44 1-0 Філ КЕСЭЛЬ (Дзіён Фанёф, Томаш Каберле – больш.);
16:15 2-0 Люк ШЭН (Фрэдэрык Сьёстрам, Рыкард Валін);
16:43 3-0 Тайлер БОЗАК (Філ Кесэль, Люк Шэн);
38:35 4-0 Філ КЕСЭЛЬ (Тайлер Бозак, Аляксей Панікароўскі);
48:17 5-0 Люк ШЭН.
БРАМНІКІ: Жан-Себасцьян Жыгер (60:00, 0-30 = 100,0%) – Браян Эліёт (39:59, 4-30 = 86,7%), Паскаль Ляклер (19:58, 1-7 = 85,7%).
КIДКI: 37-30 (13-11, 17-11, 7-8).
ШТРАФЫ: 13-17 (5-13, 4-2, 4-2).
ЗОРКІ: Жан-Себасцьян ЖЫГЕР (Таронта Мэйпл Ліфс), Люк ШЭН (Таронта Мэйпл Ліфс), Філ КЕСЭЛЬ (Таронта Мэйпл Ліфс).
“Таронта”, нягледзячы на перамогу, з 49 ачкамі пасля 59 матчаў знаходзіцца на апошнім месцы ва Ўсходняй канферэнцыі. “Атава” пасля такой жа колькасці матчаў мае на сваім рахунку 7о ачкоў і месціцца на пятым радку турнірнай табліцы ўсхода НХЛ.
ФОТА: Graig Abel/NHLI via Getty Images













