
Тобі Петэрсан кантралюе шайбу ў процістаянні з Даніэлям Віннікам
Марці Турка, зрабіўшы ў матчы 34 сэйвы, запісаў на свой рахунак 39 шатаут у кар’еры. Разам з Джэймі Бэнам, які зрабіў галявы дубль, яны ня толькі прынеслі такую патрэбную для “Даласа” перамогу, але і супынілі шасціматчавую пераможную серыю “Фінікса”. Цікава, што на чале “каётаў” зараз калішні трэнер “Даласа” Дэйв Ціпет, якога звольнілі з тэхаскай каманды ў 2002 годзе.
Ня браў удзелу ў матчы ветэран “зорак” Майк Мадана, які атрымаў траўму калена ў папярэднім матчы. Таксама аднаўляецца пасля траўмы Майк Рыбейра, які ўжо спрабаваў выйсці на лёд пад час трэніроўкі, але хутка павярнуўся ў распранальню.
“Далас” зараз ня ў лепшым становішчы. Вядома, што цяперашнім ўладальнікам каманды Томам Хіксам вывучаецца магчымасць яе продажу. І як раз сёння стала вядома пра дамоўленасць аб гэтым з бейсбольнай камандай “Тэксас Рэйнджэрс”. Наступную хатнюю гульню “зоркі” правядуць толькі 2 сакавіка.
ДАЛАС СТАРС – ФІНІКС КАЁЦІС 4-0 (2-0, 2-0, 0-0).
07.02.2010@01:07. Амерыкан Айрлайнс Цэнтр, 18532 глядачоў.
СУДДЗІ: Горд ДВАЕР, Керы ФРЭЙЗЕР, Дарэн Гібс, Браян Панчыч.
ШАЙБЫ:
03:36 1-0 Джэймс НІЛ (Луі Эрыксан, Брэд Рычардс);
18:33 2-0 Луі ЭРЫКСАН (Джэймс Ніл – меньш.);
22:37 3-0 Джэймі БЭН (Брэндан Мораў, Карліс Скрасціньш);
26:27 4-0 Джэймі БЭН (Сціў От, Брэд Рычардс – больш.).
БРАМНІКІ: Марці Турка (60:00, 0-34 = 100,0%) – Ілля Брызгалаў (60:00, 4-35 = 88,6%).
КIДКI: 35-34 (11-10, 18-13, 6-11).
ШТРАФЫ: 17-11 (4-2, 6-2, 7-7).
ЗОРКІ: Джэймі БЭН (Далас Старс), Марці ТУРКА (Далас Старс), Джэймс НІЛ (Далас Старс).
Пасля сённяшняй перамогі “Далас” з 63 ачкамі ў 58 матчах займае 10 месца ў Заходняй канферэнцыі. “Фінікс” пасля паразы мае на сваім рахунку 75 ачкоў у 59 матчах і пасунуўся на пяты радок турнірнай табліцы захаду, аддаўшы чацвёртае месца “Лос-Анжэлесу”.
ФОТА: Glenn James/NHLI via Getty Images













