
Павел Дацук у барацьбе супраць Раяна Сміта
За 2:21 да фінальнай сірэны Міхал Хандзуш зрабіў галявы дубль і тым самым здабыў перамогу для “Лос Анжэлеса” і давёў пераможную серыю сваёй каманды да дзевяці матчаў. “Каралі” ў трэці раз за сваю гісторыю зрабілі серыю такой даўжыні. Папярэднія поспехі каманды мелі месца ў сезонах 1972-73 гг. і 1991-92 гг. Камбэк гаспадароў пачаўся на экватары матчу голам Аляксандра Фралова. Асісціраваў яму дарэчы ўсё той жа Хандзуш.
Дублям за “Дэтройт” вызначыўся Хенрык Зэтэрберг, але ж у выніку “Дэтройт” зазнаў дзевятую паразу за апошнія 12 матчаў і да таго ж страціў з-за траўмаў трох гульцоў, сярод якіх адзін з лідэраў каманды Томас Холмстрам. Напрыканцы першага перыяду чалец шведскай алімпійскай зборнай пашкодзіў левую нагу. У трэцім – да распранальні з-за траўмаў шчыкалаткі пайшлі Дру Мілер і Патрык Іўс.
ЛОС-АНЖЭЛЕС КІНГС – ДЭТРОЙТ РЭД УІНГЗ 4-3 (0-3, 3-0, 1-0).
06.02.2010@23:09. Стэплс Цэнтр, 18118 глядачоў.
СУДДЗІ: Келі САЗЭРЛЕНД, Йен УОЛШ, Лоні Кэмеран, Джэй Шэрэрс.
ШАЙБЫ:
08:44 0-1 Хенрык ЗЭТЭРБЕРГ (Павел Дацук, Браян Рафалскі);
09:00 0-2 Вальтэры ФІЛПУЛА (Дэн Клеры, Тод Бертуцы);
19:55 0-3 Хенрык ЗЭТЭРБЕРГ (Браян Рафалскі, Ніклас Лідстрам);
29:16 1-3 Аляксандр ФРАЛОЎ (Скот Пэрс, Міхал Хандзуш);
34:47 2-3 Міхал ХАНДЗУШ;
36:21 3-3 Раян СМІТ (Уэйн Саймандс, Мэт Грыні);
57:39 4-3 Міхал ХАНДЗУШ (Скот Пэрс, Аляксандр Фралоў).
БРАМНІКІ: Джонатан Куік (60:00, 3-23 = 87,0%) – Джымі Ховард (58:56, 4-27 = 85,2%).
КIДКI: 27-23 (8-8, 13-4, 6-11).
ШТРАФЫ: 8-6 (4-4, 0-2, 4-0).
ЗОРКІ: Міхал ХАНДЗУШ (Лос-Анжэлес Кінгс), Хенрык ЗЭТЭРБЕРГ (Дэтройт Рэд Уінгз), Аляксандр ФРАЛОЎ (Лос-Анжэлес Кінгс).
Пасля сённяшняй перамогі “Лос-Анжэлес” з 75 ачкамі пасля 58 гульняў займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі. “Дэтройт”, які згуляў такую ж колькасць матчаў, мае на сваім рахунку 64 ачка і займае 9-е месца на захадзе НХЛ.
ФОТА: Noah Graham/NHLI via Getty Images













