
Кідок Дэвіда Дзешарнэ
Браян Жыёнта закінуў сёння ноччу дзве шайбы і дапамог “Манрэалю” перарваць пяціматчавую серыю параз і перамагчы на хатняй арэне “Пітсбург” (5:3). Томаш Плеканец распачаў пераможнае шэсце канадцаў і ў выніку запісаў на свой рахунак яшчэ дзве галявыя перадачы. Пасля трох прапушчаных шайбаў Марк-Андрэ Флеры саступіў месца ў варотах Брэнту Джонсану, але і таму не ўдалося застацца “сухім”. Сапраўды шыкоўным стаў трэці гол “пінгвінаў”, які быў апошнім у гэтым матчы. Яўген Малкін выйшаў з лавы штрафнікоў, дзе адбываў часціну пакарання за ініцыяцыю бокі Білам Герынам, і адразу кінуўшыся на вароты ў меньшасці прабіў Яраслава Галака.
Сяргей Касціцын правёў на пляцоўцы 14:54 і нічым акрамя паказчыка карыснасці +2 у выніковым пратаколе не вызначыўся.
МАНРЭАЛЬ КАНАДЗІЕНС – ПІТСБУРГ ПІНВІНС 5-3 (1-1, 2-1, 2-1).
06.02.2010@21:15. Цэнтр Бэл, 21273 глядача.
СУДДЗІ: Дэн МАРЭЛІ, Сціў КАЗАРЫ, Джоні Мюрэй, Тор Нэльсан.
ШАЙБЫ:
00:29 1-0 Томаш ПЛЯКАНЕЦ;
01:02 1-1 Паскаль ДЗЮПУІ (Джордан Стаал, Яўген Малкін);
29:38 2-1 Браян ЖЫЁНТА (Раман Хамрлік);
30:21 3-1 Скот ГОМЕС (Томаш Пляканец, Браян Жыёнта – больш.);
33:57 3-2 Біл ГЕРЫН (Сідні Кросбі, Брус Орпік);
47:15 4-2 Мэцью ДАРШЭ (Томаш Пляканец, Яраслаў Шпачэк);
50:47 5-2 Браян ЖЫЁНТА (Трэвіс Моэн, Скот Гомес);
56:44 5-3 Яўген МАЛКІН (Джэй Мак-Кі, Сяргей Ганчар – меньш.).
БРАМНІКІ: Яраслаў Галак (59:54, 3-21 = 85,7%) – Брэнт Джонсан (12:45, 1-4 = 75,0%), Марк-Андрэ Флеры (47:15, 4-28 = 85,7%).
КIДКI: 32-21 (11-7, 12-9, 9-5).
ШТРАФЫ: 11-29 (4-2, 2-4, 5-23).
ЗОРКІ: Браян ЖЫЁНТА (Манрэаль Канадзіенс), Мэцью ДАРШЭ (Манрэаль Канадзіенс), Дэвід ДЗЕШАРНЭ (Манрэаль Канадзіенс).
Пасля 59 матчаў “Манрэаль” з 62 ачкамі займае шостае месца на ўсходзе. “Пітсбург” правёў на адну гульню меней, але мае на сваім рахунку 71 ачко, што дазваляе “пінгвінам” займаць чацвёрты радок турнірнай табліцы Ўсходняй канферэнцыі.
ФОТА: Francois Lacasse/NHLI via Getty Images













