
Аляксандр Авечкін за імгненне да кідка па варотах "Атланты"
Трыа “забойц” з “Вашынгтону” – Авечкін, Сёмін і Бэкстрам – працягваюць наводзіць жах на сваіх сапернікаў. Гэтай ноччу яны зарабілі на кожнага па голу і перадачы і здабылі хатнюю перамогу над “Атлантай”. Удалым выявіўся і дэбют брамніка “сталічных” Міхала Нойвірта, які ў гэтым матчы зрабіў 43 сэйва і быў вызнаны першай зоркай матчу. Другой і трэцяй зоркай сталі Аляксандр Авечкін і Ніклас Бэкстрам адпаведна.
Перамога “Вашынгтона” стала 13-й запар. Такая серыя не ўдавалася нікому з сезону 2000-2001, калі гэткі цуд зрабілі “д’яблы” з “Нью-Джэрсі”, але яшчэ нікому акрамя “Пітсбурга” не ўдавалася выйграць 17 матчаў запар. Гэты рэкорд лігі трымаецца з сэзону 1992-1993 гг.
ВАШЫНГТОН КЭПІТАЛС – АТЛАНТА ТРЭШЭРС 5-2 (1-1, 1-0, 3-1).
06.02.2010@02:07. Вэрізон Цэнтр, 18277 глядачоў.
СУДДЗІ: Том КОВАЛЬ, Цім ПІЛ, Цім Новак, Марк Парэ.
ШАЙБЫ:
02:46 0-1 Т. ЭНСТРАМ (Р. Пэвэрлі, В. Казлоў);
13:41 1-1 А. АВЕЧКІН (Н. Бэкстрам, А. Сёмін – больш.);
24:31 2-1 Н. БЭКСТРАМ (А. Авечкін, М. Кнубл);
43:52 3-1 А. СЁМІН (Б. Лэйч, Ш. Морысан);
45:00 4-1 Дж. ЧЫМЕРА (М. Брэдлі);
53:15 4-2 Р. ПЭВЭРЛІ меньш.);
58:33 5-2 М. ГРЫН (Б. Гордан – пуст. вар.).
БРАМНІКІ: М. Нойвірт (59:57, 2-45 = 95,6%) – О. Павялец (59:39, 4-31 = 87,1%).
КIДКI: 32-45 (11-8, 9-22, 12-15).
ШТРАФЫ: 13-17 (5-13, 4-0, 4-4).
ЗОРКІ: М. НОЙВІРТ (Вашынгтон Кэпіталс), А. АВЕЧКІН (Вашынгтон Кэпіталс), Н. БЭКСТРАМ (Вашынгтон Кэпіталс).
“Вашынгтон” пасля 58 матчаў з 86 ачкамі з’яўляецца лідэрам лігі і зараз яго ацэньваюць як найбольш верагоднага прэтэндэнта на Кубак Стэнлі. “Атланта”, якая напярэдадні рассталася са сваім капітанам Іллёй Кавальчуком, пасля 56 матчаў мае 56 ачкоў і займае 12 месца ва Ўсходняй канферэнцыі.
ФОТА: Mitchell Layton/NHLI via Getty Images
- НХЛ: Антон Худобін у першым матчы ў НХЛ прынес "Мінесоце" перамогу над "Эдмантанам"
- НХЛ: "Нью-Джэрсі" з Кавальчуком здабыла перамогу над "Таронта"
- НХЛ: Брус Будро абвінаваціў Сямёна Варламава ў паразе "Вашынгтона" ад "Атавы"
- Відэаагляд матчаў 15 студзеня ў НХЛ
- Аляксандр Авечкін - лепшы хакеіст студзеня ў НХЛ













