
Антон Худобін - першая перамога ў НХЛ
Расійскі брамнік Антон Худобін дэбютаваў у НХЛ. Першым для яго матчам за “Мінесоту” стала сапраўды вар’яцкая па напале сустрэча з “Эдмантанам”. Дэбют для расіяніна стаў цалкам нечаканым. Пасля таго як захварэў Ніклас Бэкстрам і ў спіс траўмаваных патрапіў другі запасны брамнік “Мінесоты” Ўэйд Дубілевіч, Худобін быў выкліканы на матч з фарм-клубу, а ў трэцім перыядзе яму давялося стаць у вароты, калі абвастрылася старая траўма Джоша Хардзінга. Расіянін адбіў усе 9 кідкоў па сваіх варотах, застаўся “сухім” і упершыню перамог у НХЛ. Што ж да Хардзінга, дык лекары каманды зараз будуць уважліва разглядаць ягоную траўму, бо брамніка апошнім часам вельмі турбуе боль у бядры.
МІНЕСОТА ЎАЙЛД – ЭДМАНТАН ОЙЛЕРС 4-2 (0-0, 1-1, 3-1).
05.02.2010@03:07. Іксэль Энержы Цэнтр, 18168 глядачоў.
СУДДЗІ: Фрэдэрык Л’ЭКЬЕ, Стэфан УЭЛКАМ, Раян Гэлавэй, Сціў Мілер.
ШАЙБЫ:
21:19 1-0 М. ГАВЛАТ (К. Ёнсан);
26:41 1-1 М. КАМРЫ (С. Ганье, Л. Вішноўскі – больш.);
43:41 2-1 А. МІЕЦЦІНЕН (М. Койву, Э. Брунэт);
48:41 2-2 М. ПУЛЬЁ (З. Старціні, Ж.-Ф. Жак);
52:12 3-2 Г. ЛАТЭНДРЭС (К. Бродзяк);
57:24 4-2 М. ГАВЛАТ (Г. Латэндрэс).
БРАМНІКІ: А. Худобін (9:33, 0-9 = 100,0%), Дж. Хардзінг (50:22, 2-23 = 91,3%) – Дж. Дэслар’е (59:12, 4-36 = 88,9%).
КIДКI: 36-32 (15-10, 7-7, 14-15).
ШТРАФЫ: 8-6 (2-4, 4-2, 2-0).
ЗОРКІ: М. ГАВЛАТ (Мінесота Ўайлд), Г. ЛАТЭНДРЭС (Мінесота Ўайлд), Дж. ДЭСЛАР’Е (Эдмантан Ойлерс).
Праблема брамнікаў не дадае станоўчага настрою трэнерам “Мінесоты”, якая пасля 57 матчаў з 60 ачкамі займае 12 месца ў Заходняй канферэнцыі. “Эдмантан” жа плотна асеў у самым падвале табліцы і з 42 ачкамі пасля 56 сустрэч займае апошняе месца, як на захадзе, так і ў лізе.
ФОТА: Bruce Kluckhohn/NHLI via Getty Images













