Бясплатны хостынг

Аляксандр Авечкін – лепшы хакеіст студзеня ў НХЛ

Апублікавана Сяргей Кулыба on Лют 2nd, 2010 у рубрыцы ІМГНЕННЕ, АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ, НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Аляксандр АвечкінНХЛ назвала тройку лепшых гульцоў лігі ў студзені. Першае месца чакана заняў лідар нападаў “Вашынгтона” расійскі нападнік Аляксандр Авечкін.

І для форварда алімпійскай зборнай Расіі, і для ўсяго “Вашынгтона” студзень стаў лепшым месяцам у гэтым рэгулярным чэмпіянаце: каманда са сталіцы ЗША ў 15 матчах атрымала 13 перамог. Авечкін за гэты час палепшыў сваю асабістую статыстыку на 26 ачкоў – 9 галоў і 17 галявых перадач, а рэйтынг ягонай карыснасці вырас на 15 балаў. Магчыма, Авечкіна натхніла на выніковую і карысную гульню прызначэнне яго 5 студзеня капітанам “Кэпіталз”.

Другім гульцом месяца прызнаны шведскі форвард “Ванкувера” Хенрык Сядзін, які ўжо па выніках праведзеных у гэтым сезоне матчаў перакрыў уласны рэкорд у НХЛ. 6 закінутых шайбаў у 13 студзеньскіх матчах давялі лік яго галам у гэтым сезоне да 25, што з’яўляецца для яго лепшым паказчыкам, а 19 перадач дазволілі перавысіць не толькі ўласны рэкорд выніковасці за сезон, але і ўзначаліць спіс самых выніковых гульцоў лігі. Зараз на яго рахунку у гэтым сезоне 78 (25+53) ачкоў, ён на два ачка апярэджвае Авечкіна і на 10 – форварда “Піцбурга” Сідні Кросбі.

Трэцяй зоркай месяца стаў чэшскі брамнік “Фларыды” Томаш Вакоўн. За апошні месяц ён правёў 14 матчаў, у якіх “Пантэрс” атрымалі 8 перамог, і прапусціў толькі 21 гол, паказаўшы 95,8 адсоткаў адбітых кідкоў і зрабіўшы падчас гэтых матчаў чатыры “шатаўта”, паведамляе афіцыйны сайт НХЛ.

ФОТА: AP Images

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!