
У суботу, 27 лютага, зборная Беларусі вярнулася ў Мінск з Алімпіяды ў Ванкуверы. Зборную сустрэлі в.а. старшыні ФХРБ Уладзімір Швабоўскі і дзяржаўны трэнер Генадзь Сцяпанаў, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі. Па прылёце галоўны трэнер нашай каманды Міхаіл Захараў даў ацэнку выступленню беларусаў на Алімпіядзе:
“Лічу, што за выступ нам можна ставіць моцную чацвёрку, – сказаў Міхаіл [...]

Гэта быў сапраўды гістарычны матч і па сваім статусе і па напале, што суправаджаў шлях фінаў да бронзавых медалёў алімпійскага хакейнага турніру. Прайграючы 1-3, фіны ў выніку змаглі вырваць перамогу з лікам 5-3, закінуўшы ў апошняй траціне матчу адразу чатыры шайбы.
Дубль Олі Ёкіненка ў першай палове трэцяга перыяду перакрэсліў усе спадзяванні славакаў на бронзавыя медалі. [...]

Калі першы з паўфіналаў стаў сапраўдным разгромам для зборнай Фінляндыі, то славакі, якіх лічылі найбольш удалым сапернікам на шляху да фіналу, далі сапраўдны бой гаспадарам турніру – зборнай Канады. Патрык Марло, Брэндан Мораў і Раян Гецлаф вывелі сваю каманду да фінальных змаганняў, перамогшы зборную Славаччыны з лікам 3-2.

Калі лічыць неверагодным пачатак чвэрцьфінальнага матчу Канада – Расія, то як назваць першы перыяд сённяшняга паўфіналу ў якім зборная ЗША закінула зборнай Фінляндыі адразу ж шэсць шайбаў? Зрабіўшы за першыя 20 хвілін матчу толькі 13 кідкоў па варотах “зорна-паласатыя” фактычна знялі ўсе пытанні пра першага фіналіста алімпійскага хакейнага турніру. У нядзелю амерыканцы будуць змагацца за золата з пераможцам пары Канада – Славаччына, а фінам застанецца суцяшальны фінал – матч за бронзавыя медалі.

У сапраўдным хакейным трылеры, што адбыўся ў апошні дзень рэгулярнага чэмпіянату ў Наваполацку, у выніку перамогу над аутсайдэрам усё ж такі атрымаў удзельнік плэй-оф. Маючы на экватары матчу перавагу ў два галы, хакеісты “Хіміка-СКА” саступілі магілёўскаму “Хімвалакну” з лікам 4:5.
Люты 25, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Афіцыйны сайт мінскага “Дынама” паведаміў сёння пра адстаўку генеральнага дырэктара Аляксандра Белага. Новым кіраўніком беларускага палпрада ў КХЛ стаў Сяргей Каткоў, які да 2003 года займаў пасаду генеральнага дырэктара тальяцінскай “Лады”.
“Права кожнага кіраўніка набіраць сабе каманду аднадумцаў, ніякіх крыўд няма. Тым болей, што задача на сезон не выкананая, – пракаменціраваў сітуацыю цяпер ужо экс-кіраўнік “бела-блакітных” [...]
Фотарэпартаж з матчу Адкрытага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі ХК “Віцебск” і “Юнацтва-Мінск”. Матч скончыўся з лікам 4:3 на карысць віцяблян.
Люты 25, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
ФОТА |
Чытаць болей »

У апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату салігорскі “Шахцёр” здабыў перамогу над “Брэстам” з лікам 3:1. Берасцейцы ўжо даўно страцілі шанцы на тое, каб выйсці да плэй-оф. Што ж да салігорцаў, дык іхнаму другому месцу нічога не пагражала. Адзіную шайбу ў складзе гасцей закінуў Аляксандр Фёдараў, які выкарыстаў памылку гаспадароў пры розыгрышы колькаснай перавагі. Брамнік гаспадароў Міка Окса вызначыўся ў матчы галявой перадачай, асісціраваўшы ў апошнім узяцці варот Алегу Шафарэнку.
Люты 25, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату мінскі “Керамін” з мінімальным разрывам у ліку перамог гарадзенскі “Нёман” (2:1). Абедзве шайбы ў гаспадароў закінуў Ірэк Хафізаў, які ў выніку быў прызнаны адным з лепшых гульцоў матчу. У процістаянні гэтых каманд вырашаўся іх далейшы лёс у плэй-оф. Пасля перамогі “Керамін” зарабіў 86 ачкоў, што дазволіла яму зраўняцца з гарадзенцамі і за рахунак асабістых сустрэч заняць болей высокае пятае месца.
Люты 25, 2010 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Пад час Алімпійскіх гульняў, што праходзяць зараз у канадскім Ванкуверы, прэзідэнт хакейнага клубу ЦСКА (Масква) Вячаслаў Фяцісаў меў размову з адным з лідэраў зборнай Швецыі Петэрам Форсбергам і прапанаваў яму перайсці ў наступным сезоне ў маскоўскі клуб КХЛ.
“Так, я сказаў яму, што хачу бачыць яго ў наступным сезоне ў ЦСКА, – сказаў Фяцісаў шведскаму выданню [...]