Бясплатны хостынг

Элвіс Жэлубоўскіс: Я пайшоў з каманды з-за трэнера

Апублікавана hockeyby.org on Сту 28th, 2010 у рубрыцы АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ, ЛЕГІЁН. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Латышскі нападнік Элвіс Жэлубоўскіс, які нядаўна сышоў з “Гомеля”, за які выступаў з пачатку бягучага чэмпіянату, распавёў у інтэрв’ю выданню Sportacentrs.com пра прычыны свайго сыходу. Па словах нападніка ён быў вымушаны пакінуць каманду з-за канфлікта з галоўным трэнерам Андрэям Скабелкам.

У снежні я паехаў са зборнай Латвіі на кантрольныя матчы супраць Даніі. Скабелку мабыць не спадабалася, што я не застаўся ў Гомелі і не браў удзелу ў трэніроўках. Пасля перапынку я ўжо гуляў толькі ў некаторых асобных матчах“, – падае словы нападніка выданне. “Я размаўляў з кіраўніцтвам клубу і мы разам вырашылі, што лепей будзе мне сысці. Раней, калі галоўным трэнерам быў Аляксандр Андрыеўскі, я рэгулярна ўдзельнічаў у матчах. Але потым, калі ён перайшоў у “Дынама-Мінск”, а каманду прыняў Андрэй Скабелка, давяраць мне сталі значна меней“, – дадаў ён.

23-гадовы нападнік хутчэй за ўсё працягне сваю кар’еру ў адным з іншых клубаў Беларусі. “Ёсць прапановы ад двух камандаў, але ў іх праблема з грашыма. Таксама мой агент шукае варыянты і ў Еўропе, дзе менавіта – я не ведаю“, – сказаў гулец, дадаўшы, што яснасць мусіць быць ужо ў бліжэйшыя некалькі дзён, бо ў беларускай экстралізе набліжаецца апошні тэрмін да якога могуць адбывацца ўсе пераходы (31 студзеня).

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!