Бясплатны хостынг

Руслан Федаценка – лепшы хакеіст Украіны-2009

Апублікавана Сяргей Кулыба on Сту 20th, 2010 у рубрыцы АСНОЎНАЕ ЗА ДЗЕНЬ, СУСЕДЗІ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Напачатку студзеня прэс-служба Федэрацыі хакея Ўкраіны правяла апытанне хакейных адмыслоўцаў, трэнераў і журналістаў для вызначэння лепшага гульца Ўкраіны 2009 гады. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 58 рэспандэнтаў. Усе ўдзельнікі рэферэндуму называлі тройку лепшых, на іх думку, гульцоў Украіны 2009 года. За першае месца гульцам налічвалася 3 ачка, за другое – 2, за трэцяе – 1. Пераможца вызначаўся па колькасці набраных ачкоў.

Па выніках апытання лепшым гульцом Украіны мінулага года названы ўладальнік Кубка Стэнлі- 2009, нападнік каманды НХЛ “Пітсбург Пінгвінз” Руслан Федаценка. Руслан атрымаў 71 ачко. 20 рэспандэнтаў прызналі яго найлепшым, 4 – другім, 3 – трэцім.

Толькі на два ачка адстаў ад яго нападнік менскага “Дынама”, уладальнік Кубка Шпэнглера Сяргей Варламаў. Аднаго з лідараў нацыянальнай зборнай каманды Ўкраіны лепшым прызналі 12 рэспандэнтаў, 13 паставілі яго на другое месца, яшчэ 7 назвалі яго трэцім.

Замкнуў тройку прызёраў нападнік “Таронта Мэйпл Ліфс” Аляксей Панікароўскі. У мінулым сезоне Аляксей абнавіў некалькі ўласных рэкордаў у НХЛ і стаў сапраўдным лідарам свайго клуба. Панікароўскі атрымаў 27 ачкоў: 2 першых месцы, 10 другіх, 1 трэцяе.

У дзясятку лепшых хакеістаў Украіны патрапілі: Алег Цімчанка (“Юнацтва”, Беларусь) – 19 ачкоў, Канстанцін Сімчук (“Сокал”) – 18 ачкоў, Аляксандр Мацярухін (“Юнацтва”, Беларусь) – 18 ачкоў, Дзмітрый Цыруль (“Сокал”) – 16 ачкоў, Сяргей Кліменцьеў (“Сокал”) – 12 ачкоў, Андрэй Срубко (“Сокал”) – 12 ачкоў і Вадзім Шахрайчук (“Тарпеда”, Расія) – 12 ачкоў.

Усяго ў апытанні называліся прозвішчы 30 хакеістаў. Сярод іх 2 на дадзены момант прадстаўляюць НХЛ, 7 – КХЛ, 12 – беларускую Экстралігу, 5 – чэмпіянат Украіны, 2 – выступалі паралельна ў Экстралізе і чэмпіянаце Ўкраіны, 1 – у чэмпіянаце Казахстана і адзін цяпер не выступае ні ў адной камандзе.

Крыніца: fhu.com.ua

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!