Відэаагляд матчаў НХЛ 15 студзеня 2010 году. У гэты дзень адбылося два матчы: Вашынгтон прымаў Таронта і літаральна разграміў “кляновых лістоў” (1:6), а “хіжакі” з Нэшвіла на апошніх хвілінах коштам адной шайбы заваявалі перамогу над “Калгары”.
ТАРОНТА – ВАШЫНГТОН 1:6 (0:2, 1:2, 0:2)
Аляксандр Авечкін на 49-й секундзе адкрывае лік у сустрэчы. Эрык Фер падвойвае перавагу “сталічных”. Майк Кнубл двойчы на працягу трох хвілін ледзь ня зносіць вароты “Таронта” і запісвае на свой рахунак галявы дубль.
НЭШВІЛ – КАЛГАРЫ 1:0 (0:0, 0:0, 1:0)
Напружаны матч, лёс якога вырашыўся толькі 54-й хвіліне. Працоўная шайба Патрыка Холмквіста і перамога “хіжакоў”.













